На мінулым тыдні (з 19 па 21 сакавіка) Брусель з адукацыйным візітам наведала група беларускіх экспертаў у пытаннях вышэйшай адукацыі. Беларускія спецыялісты з розных ВНУ сустрэліся з прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі (ЕК) і Еўрапейскага парламента, Выканаўчага агенцтва па пытаннях адукацыі, аўдыё-візуальных сродках і культуры ЕК і Еўрапейскай асацыяцыі па забеспячэнні якасці вышэйшай адукацыі, а таксама здзейснілі азнаямляльны візіт у Маастрыхскі ўніверсітэт у Нідэрландах.
У рамках візіту беларускія спецыялісты змаглі больш падрабязна азнаёміцца з такімі праграмамі ЕС, як Тэмпус, Эразмус Мундус і Жан Манэ, абмеркаваць удзел айчынных універсітэтаў у адпаведных праектах і цяжкасці і абмежаванні, звязаныя з іх ажыццяўленнем.
Адным з пунктаў праграмы візіту стала наведванне Маастрыхскага ўніверсітэта. Беларускія дэлегаты пазнаёміліся з арганізацыяй кіравання і фінансавання галандскіх ВНУ і асаблівасцямі імплементацыі прынцыпаў Балонскага працэсу ў Нідэрландах, а таксама ў Малдове, дзякуючы прысутнасці на сустрэчы даследчыцы з гэтай краіны.
Падчас сустрэчы ў Еўрапейскай асацыяцыі па забеспячэнні якасці вышэйшай адукацыі беларускія дэлегаты даведаліся пра прынцыпы дзейнасці арганізацыі і сяброўства ў ёй, яе асноўныя праекты і праграмы, абмеркавалі магчымыя варыянты супрацоўніцтва з асацыяцыяй і яе сябрамі.
Адукацыйны візіт беларускіх спецыялістаў у Брусель – частка праекту «ЕС і Беларусь: дзелімся досведам», падтрыманага Еўрапейскай камісіяй, які ажыццяўляецца «Офісам за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія) у супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (Вільнюс, Літва) за тэхнічнай падтрымкай «Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь). Мэтай праекта з’яўляецца паляпшэнне каналаў камунікацый і магчымасцей для абмену досведам паміж беларускімі экспертамі ў розных галінах і іх калегамі з краін Еўрасаюзу.

З асістэнтам еўрадэпутата Вінкаса Палецкіса Юргісам Гурсцісам
Аляксандр Перасыпкін, дацэнт кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі (БДУ)
Святалана Мацкевіч, беларускі эксперт у галіне вышэйшай адукацыі, прадстаўніца незалежнага Грамадскага Балонскага камітэту, сааўтар альтэрнатыўнага даклада пра гатоўнасць Беларусі да далучэння да Балонскага працэсу
Прафесар Наталля Бандарэнка
У Выканаўчым агенцтве па пытаннях адукацыі, аўдыё-візуальных сродках і культуры Еўрапейскай камісіі
Алена Спасюк, журналіст інфармацыйнага агенцтва БелаПАН
Джулія Маро,
Аддзел праграмы “Тэмпус “ і двухбаковае супрацоўніцтва з індустрыяльнымі краінаміПадчас сустрэчы ў Маастрыхскім універсітэце
Доктар Жызэль Босэ (Маастрыхскі ўніверсітэт)
У Еўрапейскай асацыяцыі па забеспячэнні якасці вышэйшай адукацыі