Беларускія спецыялісты па адукацыі наведалі Брусель

14-17 снежня па запрашэнні “Офіса за дэмакратычную Беларусь” (Брусель, Бельгія) сталіцу Еўрасаюзу наведала група экспертаў у галіне навукі і адукацыі. Дэлегацыя, у склад якой увайшлі прадстаўнікі беларускіх ВНУ, бралі ўдзел у праграме “Палітыка ЕС у галіне навукі і адукацыі: дзелімся досведам з Беларуссю”.

 Падчас адукацыйнага візіту, беларускія спецыялісты пазнаёміліся з работай розных інстытутаў ЕС і сустрэліся з экспертамі Рады ЕС і Еўракамісіі, якія працуюць па Беларусі і рэгіёне.

Падчас сустрэч абмяркоўваліся праграма Навучання праз усё жыццё, магчымасці супрацоўніцтва ў рамках 7-й рамачнай праграмы, адукацыйныя праграмы ў межах Чацвёртай платформы “Усходняга партнёрства”.  Дыскутаваліся таксама праблемы інтэлектуальнай уласнасці і гендэрнай роўнасці, уздымалася тэма ўзаемаадносін паміж ЕС і Беларуссю.

Напрыканцы студзеня 2010 года ў Мінску  па выніках візіту пры шчыльным супрацоўніцтве з Еўракамісіяй пройдзе семінар па выніках візіту.

Візіт беларускіх экспертаў у Брусель – частка вялікага праекту “Офіса за дэмакратычную Беларусь” па абмене досведам паміж спецыялістамі ЕС і Беларусі  ў розных галінах. Дадзены праект падтрымліваецца Міністэрствам замежных спраў Даніі.  Кандыдаты на ўдзел у праграмах адбіраюцца праз адкрыты конкурс. Арганізатары вітаюць удзел як прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, так і дзяржаўнага сектару.

Да 20 снежня адбываецца прыём заявак на ўдзел у адукацым туры, прысвечаным пытанням энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут: