23-27 лістапада па запрашэнні «Офіса за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія) і Фонду развіцця прававых тэхналогій (Кіеў, Украіна) сталіцу Еўрасаюзу наведала група беларускіх экспертаў у галіне навукі і адукацыі. Нашы спецыялісты бралі ўдзел у праграме, што заклікана спрыяць наладжванню і ўмацаванню кантактаў паміж прафесіяналамі з Беларусі і краінамі ЕС, а таксама даваць уяўленне пра механізмы работы еўраінстытутаў.
Падчас візіту беларускія дэлегаты сустрэліся з супрацоўнікамі Еўракамісіі, Рады ЕС і Еўрапарламента, якія працуюць з Беларуссю, у тым ліку і ў пытаннях адукацыі, а таксама наведалі Генцкі універсітэт (Гент, Бельгія).
У часе сустрэч з еўрапейскімі спецыялістамі абмяркоўваліся такія праекты ЕС як “Навучанне праз усё жыццё”, супрацоўніцтва з Беларуссю па праграмах Тэмпус і Эразмус Мундус, дыскутаваліся праблемы інтэлектуальнай уласнасці ў ЕС і Беларусі, пытанні рэфармавання сістэмы вышэйшай адукацыі ды інш. Падчас візіту ва Універсітэт Гента беларусы змаглі азнаёміцца з адным з прыкладаў рэфармавання сістэмы кіравання ВНУ, а таксама даведаліся, як адзін з самых актыўных у праграме Эразмус Мундус універсітэтаў свету наладжвае свае міжнародныя кантакты з вышэйшай школай іншых краін, у тым ліку і беларускай.
Адукацыйны візіт беларускіх экспертаў у Брусель – частка сумеснага праекту “Офісу за дэмакратычную Беларусь” і Фонду развіцця прававых тэхналогій, што ажыццяўляецца пры падтрымцы Шведскага міжнароднага агенцтва па развіцці супрацоўніцтва (SIDA).
Пачынаючы з лістапада 2008 г. , сталіцу Еўрасаюзу ўжо наведалі беларускія спецыялісты ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і барацьбы з наступствамі на Чарнобыльскай АЭС, эксперты ў вобласці энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій, транспарту і транзіту.
Наступны візіт па пытаннях адукацыі і навукі запланаваны на 14-17 снежня гэтага года і пройдзе пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Даніі. Да 20 снежня адбываецца таксама прыём заявак на ўдзел у візіце, прысвечаным пытанням энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут:








