Круглы стол, прысвечаны супрацоўніцтву паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю ў галіне вышэйшай адукацыі, прайшоў у Мінску 6 лютага 2010 г. Канферэнцыя дала магчымасць абмеркаваць праграмы ЕС, адкрытыя для Беларусі а таксама дзейныя ў іх рамках праекты. Беларускія эксперты і іх еўрапейскія калегі змаглі абмяняцца думкамі па пытаннях фармальнай і нефармальнай адукацыі, агульнага крызісу універсітэту і неабходнасці рэформы вышэйшай школы, а таксама дыскутавалі пытанне абароны інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі.
Удзельнікі з галоўных дзяржаўных і прыватных ВНУ краіны, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і экспертных супольнасцей, супрацоўнікі Міністэрства адукацыі Рэспулікі Беларусь, спецыялісты з Еўрапейскай камісіі, а таксама журналісты абмеркавалі падтрыхваванасць нашай краіны да далучэння да Балонскага працэсу. Намеснік кіраўніка Аддзела вышэйшай і спецыяльнай тэхнічнай адукацыі Мінадукацыі сп. Шаўцоў адзначыў, што Беларусь гатовая далучыцца да агульнаеўрапейскага адукацыйнага пацэсу ў 2010 г. Аднак ён падкрэсліў, што зважаючы на сяброўства Беларусі ў саюзе з Расіяй, нормы і стандарты адукацыі мусяць узгадняцца з тымі, што існуюць у РФ. Незалежныя эксперты ў сваю чаргу выказалі меркаванне, што новы законапраект па вышэйшай адукацыі, які на дадезны момант знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, утрымлівае шэраг пазіцый «анты-Балонскага» характару.
Мерапрыемства пад назвай «Палітыка ЕС і Беларусь: дзелімся досведам» было арганізавана «Офісам за дэмакратычную Беларусь» у цесным супрацоўніцтве з Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюзу у Беларусі за фінансавай падтрымкай Міністэрства замежных спраў Даніі.
Коммерциализация и охрана интеллектуальной собственности: условия, институты, перспектива
The Erasmus Mundus programme in brief
Jean Monnet Programme
Формальное и неформальное образование: Беларусь и ЕС
Модернизация и внедрение бизнес-образовательных программ для подготовки специалистов в туристской индустрии Республики Беларусь
Планета здоровья
Разработка нового учебного плана в области европейского экономического права
Modernising higher education
Образование взрослых: пространство формального и неформального образования
Youth in Action



