Традыцыйна, напярэдадні зімовых святаў, Pact падсумоўвае найбольш заўважныя дасягненні беларускай грамадзянскай супольнасці і змены ў асяродку, якія мелі ўплыў на грамадскае жыццё цягам года. Спіс падзей і тэндэнцый, акрэсленых у Топ 10, з’яўляецца далёка не поўным, але дае ўяўленне, якія пытанні былі ключавымі для грамадзянскай супольнасці Беларусі ў 2017 годзе. Топ 10 падзей грамадзянскай супольнасці Беларусі за 2012-2016 гады даступны на сайце Pact.