Транспарт

пят, 2013-10-11 13:35

14 октября "Офис за демократическую Беларусь" (ОДБ) проведет презентацию "Концепции гармонизации законодательства Беларуси и ЕС в области перевозок пассажиров". Документ подготовлен в рамках проекта  ОДБ "ЕС и Беларусь: делимся опытом" 

В обсуждении документа примут участие представители Европейской комиссии,  Международного союза автомобильного транспорта, Миссии Республики Молдова при Европейском Союзе, а также эксперты из других организаций, занимающиеся вопросами транспорта.


пан, 2013-07-08 13:10

Татьяна Маненок для ОДБ

Беларуси очень важно использовать европейский опыт при реализации национальной транспортной стратегии. Это позволит стране заметно повысить не только эффективность всей белорусской транспортной системы, но и качество социальных стандартов для населения. Недавно объединенная Европа поставила перед собой качественно новую задачу в транспортной сфере: повысить уровень комплексной мобильности для своих граждан и одновременно снизить вредные выбросы в атмосферу на 60%. Эта задача более чем актуальна и для Беларуси. До сих политика в транспортной сфере настроена на передвижение в первую очередь транспортных средств, а не пассажиров.


аўт, 2013-04-09 20:11

Свою организацию Республиканское общественное объединение «Белорусский cоюз транспортников» (БСТ), Владимир Сосновский, председатель правления, и Валентина Леончик,  его первый заместитель, называют не иначе как «Клуб небезразличных людей». Кстати, в этот клуб входят (являются членами БСТ)  представители директорского корпуса,  депутаты разного уровня, чиновники (действующие и бывшие), а также ведущие  специалисты и независимые эксперты в различных сферах транспортной деятельности.


чцв, 2012-10-11 18:06

4 кастрычніка ў Мінску адбылася другая рэспубліканская канферэнцыя "Грамадскі траспарт Рэспублікі Беларусь: стан і перспектывы развіцця". Канферэнцыя праходзіла ў рамках Міжнароднага транспартнага канкрэсу "Транспарт і лагістыка", што праводзіцца пад патранажам Міністэрства транспарту і камунікацый. Мерапрыемства сабрало больш за 80 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны, сярод якіх былі прадстаўнікі мясцовых органаў улады, транспартных прадпрыемстваў, а таксама вытворцы транспартных сродкаў. У працы канферэнцыі бралі ўдзел і госці з Расіі, Украіны, Літвы і Германіі. Падчас канферэнцыі было прадстаўлена больш за 10 справаздач, прысвечаных розным аспектам развіцця грамадскага транспарту, пачынаючы ад пытанняў дзяржаўнай палітыкі і заканчваючы праблемамі мясцовага маштабу, з якімі штодзённа даводзіцца змагацца кіраўнікам і спецыялістам транспартных прадпрыемстваў.


пят, 2012-10-05 17:56

З 24 па 26 верасня прадстаўнікі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз транспартнікаў" знаходзіліся ў Вільні з адукацыйным візітам. Візіт беларускіх транспартнікаў у Літву  - частка праекта "ЕС і Беларусь: дзелімся досведам", накіраванага на паляпшэнне каналаў камунікацый і абмен лепшымі практыкамі паміж беларускімі спецыялістамі ў розных галінах і іх калегамі з краін Еўрасаюзу і "Усходняга партнёрства". Праект ажыццяўляецца"Офісам за дэмакратычную Беларусь" (Брусель, Бельгія) у супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (Вільнюс, Літва), Беларускім саюзам транспартнікаў (Мінск, Беларусь) з інфармацыйнай і тэхнічнай падтрымкай "Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый" (Мінск, Беларусь). Гасцінным бокам падчас візіту выступіла Літоўская нацыянальная асацыяцыя аўтамабільных перавозчыкаў LINAVA. Прагарама візіту прадугледжвала азнаямленне з арганізацыяй функцыянавання пасажырскага транспарту ў трох сектара: дзяржаўным, грамадскагім і бізнес-секатары. Беларускіх адмыслоўцаў цікавіла ўладкаванне транспартных сетак у Літве, заканадаўчыя акты ў вобласці транспарту, якія дзейнічаюць у краіне з моманту яе далучэння да ЕС, а таксама магчымасць дастасавання вопыту літоўскіх калег да беларускіх рэалій.


чцв, 2012-04-19 15:15

З 9 па 14 красавіка прадстаўнікі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз транспартнікаў» наведвалі Кішынёў з мэтай азнаямлення з досведам сваіх калег з Малдовы, якая паспела зарэкамендаваць сябе лідэрам сярод краін “Усходняга партнёрства” ў пераходзе на новую сістэму арганізацыі пасажырскіх перавозак. Адукацыйны візіт беларускіх транспартнікаў – частка праекта “ЕС і Беларусь: дзелімся досведам”, накіраванага на паляпшэнне каналаў камунікацый і абмен лепшымі практыкамі паміж беларускімі спецыялістамі ў розных галінах і іх калегамі з краін ЕС і “Усходняга партнёрства”.


пан, 2010-05-24 21:31

З 17 па 21 траўня па запрашэнні “Офіса за дэмакратычную Беларусь” Брусель наведала дэлегацыя экспертаў у галіне транспарту. Гэта быў другі візіт беларускіх транспартнікаў у еўрапейскую сталіцу і восьмы па праграме “Палітыка Еўрапейскага Саюзу і Беларусь: дзелімся досведам”, што ажыццяўляецца ОДБ у партнёрстве з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў у цесным супрацоўніцтве з Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюзу ў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Даніі і Шведскай міжнароднай агенцыі па развіцці супрацоўніцтва (SIDA).


аўт, 2010-02-09 16:27

Чацвёртага лютага «Офіс за дэмакратычную Беларусь» у шчыльным супрацоўніцтве з Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюзу ў Беларусі і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS, Літва) пры падтрымцы Шведскага міжнароднага агенцтва па развіцці супрацоўніцтва (SIDA) арганізаваў «круглы стол» пад назвай «Палітыка ЕС і Беларусі ў вобласці транспарту: дзелімся досведам». Канферэнцыя, што прайшла ў Мінску, аб'яднала разам экспертаў з Еўрапейскай камісіі, Міністэрства замежных спраў Літвы, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, разнастайных даследчых інстытутаў, а таксама прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў аналітычнай супольнасці, журналістаў, якія працуюць на дзяржаўныя і незалежныя СМІ. Мерапрыемства наведаў таксама былы міністр транспарту Беларусі Уладзімір Сасноўскі.


пят, 2009-10-02 13:37

З 29 верасня па 2 кастрычніка па запрашэнні “Офіса за дэмакратычную Беларусь” (Бельгія) і Фонду развіцця прававых тэхналогій (Украіна) у Бруселі знаходзілася група беларускіх экспертаў у галіне транспарту і транзіту. Дэлегацыя, у склад якой увайшлі прадстаўнікі дзяржаўнага і грамадскага сектару, даследчыкі і журналісты,  брала ўдзел у праграме “Транспартная палітыка ЕС: дзелімся досведам з Беларуссю”.


Старонкі