У Мінску прайшоў “круглы стол”, прысвечаны транспартнай палітыцы ЕС і Беларусі

Чацвёртага лютага «Офіс за дэмакратычную Беларусь» у шчыльным супрацоўніцтве з Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюзу ў Беларусі і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS, Літва) пры падтрымцы Шведскага міжнароднага агенцтва па развіцці супрацоўніцтва (SIDA) арганізаваў «круглы стол» пад назвай «Палітыка ЕС і Беларусі ў вобласці транспарту: дзелімся досведам». Канферэнцыя, што прайшла ў Мінску, аб'яднала разам экспертаў з Еўрапейскай камісіі, Міністэрства замежных спраў Літвы, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, разнастайных даследчых інстытутаў, а таксама прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў аналітычнай супольнасці, журналістаў, якія працуюць на дзяржаўныя і незалежныя СМІ. Мерапрыемства наведаў таксама былы міністр транспарту Беларусі Уладзімір Сасноўскі.

Тры дыскутыйныя панелі канферэнцыі былі прысвечаны стану супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю ў галіне транспарту і яго перспектывам, развіццю і мадэрнізацыі нацыянальнай транспартнай сістэмы РБ, гарманізацыі транспартнай палітыкі з заканадаўчымі нормамі, што дзейнічаюць у ЕС.

Па словах Валянціны Лявончык, намесніцы старшыні Беларускага саюзу транспартнікаў, інтэграцыя айчыннай транспартнай сістэмы ў структуру ЕС не магчымая без прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі, ратыфікацыі канвенцый і сяброўства  Беларусі ў разнастайных міжнародных транспартных саюзах і асацыяцыях.

У заключнай сесіі «круглага стала» Уладзімір Сасноўскі выказаў спадзяванне, што мерапрыемства ў Мінску дасць імпульс да пачатку дыялогу паміж рознымі суб'ектамі транспартнай сферы ў краіне. На думку былога міністра, Беларусі неабходна знайсці эфектыўныя механізмы вядзення такога дыялогу, як унутры краіны, так і па-за яе межамі. Ён таксама выразіў падзяку арганізатарам канферэнцыі і заклікаў працягваць ажыццяўляць і развіваць праект. Спадар Сасноўскі падкрэсліў, што неабходна як мага хутчэй пачынаць пераўтварэнні ў галіне грамадскага транспарту, а таксама наладзіць кантакты з Міжнароднай асацыяцыяй грамадскага транспарту, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Бруселі.

Transport Policy EC and Republic of BELARUS

Формирование траснмортно-логистической системы РБ. Пётр Нікіценка, дырэктар Инстытута эканомікі НАН Беларусі

Транспортная политика Литовской Республики: программа развития

Транспартная палітыка: што Беларусь можа ўзяць у ЕС. Дзмітры Бабіцкі, Цэнтр сацыяльна-эканамічных даследванняў CASE Беларусь.