У Мінску абмеркаваны перспектывы развіцця сучаснага рэйкавага электратранспарту. Гарадскія электрычкі, лёгкае метро і трамвай - тыя віды рэйкавага "залёнага" транспарту, якія зараз актыўна развіваюцца ў буйных гарадах Германіі. У Беларусі трамвайны рух прысутнічае толькі ў 4-х гарадах: Мінску, Віцебску, Мазыры ды Наваполацку. Пры гэтым будаваць і мадэрнізаваць трамвайныя маршруты танней за метро - гэты транспарт танней і хутчэй зрабіць даступным для людзей з інваліднасцю, у вялікіх гарадах Еўропы ён адносіцца да магістральных.
![]() |
Выступ Ханса-Вернера Франца, дарадцы Выканаўчага камітэта дарэктара Саюза транспартнікаў федэральных земляў Берлін-Брандэнбург (VBB), былога прэзідэнта Еўрапейскай асацыяцыі саюзаў транспартнікаў гарадоў-метраполій (EMTA) (Германія) |
У Берліне ў бліжэйшай будучыні плануецца пабудаваць каля 100 кіламетраў трамвайных дарог, - распавёў дарадца Выканаўчага камітэта дарэктара Саюза транспартнікаў федэральных земляў Берлін-Брандэнбург (VBB) Ханс-Вернер Франц. Немцы палічылі, што будаваць новыя трамвайныя маршруты хутчэй і танней за метро: па кошце будаўніцтва аднаго кіламетра "падземкі" патрабуе столькі ж сродкаў, сколькі неабходна для дзесяці кіламетраў трамвайных дарог. Да таго ж гэты від транспарту танней зрабіць даступным для людзей з інваліднасцю, бацькоў з вазкамі і г.д. Па словах спадара Франца, каб аснасціць ліфтам адну станцыю берлінскага метро, неабходна 4 млн. еўра, найбольш танней для сталіцы заможнай краіны абыходзяцца нізкапольныя трамваі і абсталяванне трамвайных прыпынкаў.
Трамвайны рух у Германіі развіваецца буйнымі тэмпамі ў вялікіх гарадах, асабліва гэта прыкметна ў фінансавым цэнтры - Франкфурце, дзе трамваямі карыстаюцца банкіры і кіраўнікі міжнародных кампаній, каб сэканоміць час і не патрапіць у "затор". Трамвайныя сеткі спалучаюць варыянты перасадак на гарадскія электрычкі, на вузкіх вуліцах у цэнтрах старых еўрапейскіх гарадоў гэты від транспарту таксама добра зарэкамендаваў сябе.
Кажучы пра перавагі перад метро, нямецкі эксперт заўважыў, што трамвайная сетка больш гібкая для рэгулявання і мадэрнізацыі: у пасажыраў - больш магчымасцяў прамых перасадак на іншыя віды транспарту; паскорыць рух трамваяў лягчэй праз абасабленне рэйкавай лініі на аўтадарозе; трамвайныя шляхі лёгка мадэрнізаваць пакрокава і асобнымі фрагментамі; трамвайныя лініі ахопліваюць большую гарадскую плошчу, чымся лініі метро; у трамвайным руху дастаткова лёгка змяняць частату перавозак і ўмяшчальнасць (пры неабходнасці прычапляць дадатковы вагон ці пускаць падоўжаны трамвай).
Па словах Ханса-Вернера Франца, максімальны ўзрост трамваяў у парку ў Германіі складае 18 год. Немцы намагаюцца зрабіць грамадскі транспарт камфортным і адпавядаючым патрэбам пасажыраў: прадугледжваецца прастора для пасажыраў з вазкамі ці роварамі, камфортныя ўмовы для карыстання смартфонам, Wi-Fi ды інш. Аднаўленне парку грамадскага транспарту робіць яго прывабным для гараджан, гібкая настройка транспартнага руху дае магчымасць пасажырам хутка і камфортна рабіць перасадкі і дабірацца да пунктаў назначэння:
![]() |
Ханс-Вернер Франц, дарадца Выканаўчага камітэта дарэктара Саюза транспартнікаў федэральных земляў Берлін-Брандэнбург (VBB) |
"Канешне, трэба вывучаць пытанне: куды менавіты людзі ездзяць, на якую адлегласць, якая колькасць пасажыраў. У пасажыра ёсць адзін квіток, які ён выкарыстоўвае на ўсе віды транспарту: ён можа сесці ў аўтобус, потым перасесці на метро, з гэтым жа квітком - у трамвай, - ён не павінен кожны раз купляць новы білет. У нас размеркаваная адказнасць: за буйныя чыгуначныя шляхі адказвае дзяржава, рэгіянальныя дарогі падпарадкоўваюцца мясцовым уладам, трамвайныя - таксама, - але сам пасажыр не адчувае гэтых момантаў, бо адзін білет існуе для ўсіх відаў. Для пасажыра важна даехаць у час - яму не так важна ведаць, скажам так, у бюджэце якога ведамства знаходзіцца тое ці іншае транспартнае прадпрыемства", - заўважыў нямецкі эксперт.
Семінар "Трамвай у інтэграванай сістэме рэйкавага транспарту: сёння і заўтра" прайшоў у межах Беларускага транспартнага тыдня 2016 і быў арганізаваны Беларускім саюзам транспартнікаў, камунальным унітарным прадпрыемствам "Мінстранс" (Беларусь), рэгіянальным украінскім прадстаўніцтвам Фонда імя Фрыдрыха Эберта пры інфармацыйнай падтрымцы ОДБ Брусель.
Чытайце таксама:
У Мінску прапануюць развіваць трамвай, а не будаваць развязкі
Вопросы улучшения транспортной системы рассмотрены на семинаре в Минске
Топ-5 парад па паляпшэнні гарадской мабільнасці ў Беларусі ад брытанскага эксперта