Пра сацыяльны стартап «ЭТНАЎСЁ» ў асяроддзі беларускіх сацыяльных прадпрымальнікаў і прадпрымальніц ведаюць ужо не першы год. Гэта анлайн-база дадзеных публікацый па этнаграфіі Беларусі. Восенню 2018 года партал па традыцыйнай культуры Беларусі «ЭТНАЎСЁ» выйграў у конкурсе сацыяльных стартапаў SAP UP 2018 адукацыйную паездку ў Германію.
Увесну 2019 за еўрапейскім вопытам у Берлін у складзе групы пераможцаў SAP UP 2018 з іншых краін паехаў кіраўнік праэкту Яўген Барышнікаў і менеджар адной з буйных беларускіх IT-кампаній. "Мне было цікава пазнаёміцца з нямецкім досведам, - распавядае Яўген, - яму ж хацелася бліжэй пазнаёміцца з сацыяльным прадпрымальніцтвам у прынцыпе, як з'явай, куды ён мог бы прыкласці свой багаты бізнес-досвед. Не столькі дзеля прыбытку, колькі дзеля "ліквідацыі бездухоўнасці ў сусвеце". І да паездкі, І пад час паміж сабою мы шмат абмяркоўвалі з ім варыянты развіцця і манетызацыі праекту, пошукі крыніц і схем яго цалкам самастойнага, недатацыйнага існавання. Спадзяюся, гэтая супраца працягнецца І пасля летняга перапынку ".
Кіраўнік праекта «ЭТНАЎСЁ» Яўген Барышнікаў (другі справа) і журы конкурсу SAP UP 2018 Аляксандр Скрабоўскі, Галіна Мацюшэнка, Аляксандра Курыловіч Фота: Віталь Бразоўскі
Паездка доўжылася тыдзень. Па праграме наведвалі берлінскі ImpactHub, фонд MitOst, а таксма пазнаёміліся з працай некалькіх сацыяльных прадпрыемстваў і іншых нямецкіх фондаў, якія так ці іначай працуюць з Усходняй Еўропай. “Ну і канешне, - дадае Яўген - пазнаёміліся з дзейнасцю замежных калег з нашай групы. Асобным, досыць цікавым пунктам, была дыскусія пра спецыфіку сацыяльнага прадпрымальніцтва ў краінах рэгіёну былых дзяржаў СНД”.Якое ваша агульнае ўражанне ад паездкі?
Па словах каардынатараў паездкі, яны страліся запланаваць актыўнасці так, каб удзельнікі мелі час на адпачынак і абдумванне атрыманае інфармацыі. Магчыма, часам сапраўды карысна вырвацца са штодзённай руціны, адысці на пару дзён ці крокаў ад свайго праекта і паспрабаваць убачыць яго з іншага ракурсу, альбо нават вачыма іншых людзей. І хаця ў папярэдняй анкеце для ўдзельнікаў я пазначаў максімальную нагрузку, па выніку гэта хутчэй быў усё ж не інтэнсіўны марафон з бясконцымі прэзэнтацыямі і варкшопамі, а няспешная экскурсія па берлінскай экасістэме сацыяльнага прадпрымальніцтва. Асбіста мне хацелася б больш інтэнсіўнага тэмпу. Магчыма, гэта праз наяўнасць папярэдняга досведу адукацыйных паездак у тую ж Нямеччыну.
Наколькі атрыманыя веды і вопыт сталіся карыснымі для развіцця праекта?
Мабыць, найбольш карыснымі былі асабістыя размовы з каардынатарамі і ўдзельнікамі паездкі. Не так часта людзі гатовыя слухаць пра складанасці тваіх праектаў і брэйнсторміць нейкія ідэі па іх вырашэнні. Магчымасць атрымаць свежы погляд на свае праблемы і спакойна іх абдумаць — гэта, безумоўна, каштоўна.
Магчыма, былі нейкія запыты, на якія не атрымалі адказы?
Папярэдне каардынатары пыталі, з якімі нямецкімі арганізацымі мы б хацелі сустрэцца. У Германіі, у адрозненні ад іншых еўрапейскіх краін, пасля Другой Сусветнай досыць далікатная сітуацыя са стаўленнем да народнай культуры, але тым не меньш, ініцыятывы, якія займаюцца, напрыклад, прамоцыяй народнага касцюма ці танцаў усё ж існуюць, хоць і маюць больш “олдскульны” характар. Але, на жаль, зладзіць сустрэчы з нямецкімі арганізацымі блізкага нам профіля, відаць, не атрымалася. І нават Берлінскі Этналагічны Музей апытнуўся зачынены да 2020 года ў сувязі з пераездам у іншы будынак.
Якія праекты з іншых краін уразілі, ці былі нейкія ідэі і бізнесы, блізкія да вашай тэмы?
У паездцы, апроч нас, бралі удзел праекты з Казахстана, Арменіі і Расіі. Праекты вельмі розныя, але ў асноўным звязаныя з інклюзіяй. Блізкіх нам тэматычна праектаў у галіне культуры, тым больш традыцыйнай, на жаль, не было. Хаця некаторыя праекты, як і мы, мелі IT-скіраванасць, але IT гэта ўсё ж інструмент, а не самамэта.
Планы праекта ў цэлым на будучыню?
Што да перспектыў, то на дадзены момант ёсць адчуванне, што праект у нейкай ступені недаацэнены аўдыторыяй. Людзям прасцей захапляцца польскімі, украінскімі ці расійскімі праектамі падобнай тэматыкі, чым далучыцца да метадычнай працы над сваім. Мне здаецца, у нас яшчэ пануе трошку утрыманскае мысленне ў духу “харошая справа, але хай хтосьці іншы яе робіць”: дзяржава, начальства, амерыканскі грант, іншыя нейкія абстрактныя людзі, “валшэбнік у галубым верталёце”, але не я. Але разам з тым праз паўтара года пасля запуску у нас ёсць і ясная разуменне, што менавіта трэба мяняць у праекце. Ён, магчыма, апынуўся занадта складаным, і яго трэба максімальна спрашчаць, ад схемы рэгістрацыі да інтэрфэйса.
Агулам жа, залатая мара — завесці штатных рэдактараў і smm-спецыялістаў. Тут узнікае класічнае пытанне пра яйка і курыцу: вялікая аўдыторыя вядзе да магчымасці трымаць у штаце ssm-шчыка ці smm-спецыяліст прыводзіць вялікую аўдыторыю. Ва ўскім разе, у бліжэйшы час плануем перазапусціць і/ці падключыць розныя сістэмы прыёма данатаў для падтрымкі праекта, каб аўдыторыя магла зручна і лёгка падрымаць нас у разнастайны спосаб. Таксама будзем далей прапрацоўваць варыянты манетызацыі праз value-added services, накшталт магымасці карыстальнікам групіраваць абраныя матэрыялы ці платных кансультацый.
Калі аналізаваць вынікі дзейнасці праекта «ЭТНАЎСЁ», пачынаючы з 2018 года, то Яўген адзначае наступнае:
- Партал Ethno.by далучаны да міжнароднага каталогу інвентароў НКС (нематэрыяльнай культурнай спадчыны) Digital ICH Observatory. Цяпер на мапе свету Беларусь прадстаўлена не толькі сяброўскім нам дзяржаўным інвентаром livingheritage.by, але і нашым сціплым праектам.
- У красавіку мы бралі ўдзел у конкурсе “Спадчына ў дзеянні”, які праводзіў беларускі камітэт ICOMOS. Увайшлі ў шорт-ліст у самай масавай намінацыі конкурса “Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны”, куды былі адабраныя толькі 8 праектаў з 36 заявак.
- У красавіку-траўні апублікавалі вялікі акадэмічны відэа-курс “Этнаграфія Беларусі”, які чытае адзін з лепшых сучасных беларускіх этнографаў Уладзімір Лобач, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, выкладчык з вялізным лекцыйным і “палявым” стажам. Гэта базавы, уводны курс у прадмет. Можна сказаць, што дзеля такога курса і задумваўся праект анлайн-курсаў “Этнаакадэмія”, які быў распачаўшыся пры падтрымцы беларускага прадстаўніцтва фонда DVV International і цяпер гарманічна стаў часткай нашага партала. Курс складаецца з 70 урокаў, 14 гадзін відэа, дадатковых тэкставых матэрыялаў, а таксама 127 тэставых пытанняў для самаправеркі. Урокі ахопліваюць асноўныя кірункі ведаў: раскрываюць метадалогію і беларускую спецыфіку этнаграфіі як навукі, акрэслівае гісторыю этнаграфічнага вывучэння нашай краіны, этнічную гісторыю Беларусі ад старажытнасці да нашага часу, а таксама дае ўяўленне пра матэрыяльную і духоўную культуру: промыслы і рамёствы, асноўныя абрадавыя практыкі, сацыяльную структуру і многае іншае. Курс дасяжны бясплатна для ўсіх ахвочых, дастаткова зарэгістравацца на платформе Stepik. На сёння на курс запісаныя больш за 180 чалавек. Але мы б вельмі хацелі набраць 350 падпісчыкаў: бо толькі тады (па ўмовах платформы Stepik) стане дасяжнай аўтаматычная выдача PDF-сертыфікатаў аб сканчэнні курса. Так што запрашаем.
- Апошнія некалькі месяцаў мы тэхнічна дапамагаем рыхтаваць грунтоўную анталогію па традыцыным беларускім светаглядзе калектыву аўтараў пад кіраўніцтвам легендарнага філосафа, рэдактара энцыклапедычнага слоўніка “Беларуская Міфалогія” Сяргея Іванавіча Санько, супрацоўніка Цэнтра гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі. То бок, мы робім сутнасна тое, дзеля чаго і ствараўся увесь праект — уносім сучасныя тэхналогіі ў гуманітарную галіну: наладжваем працэсы дыстанцыйнай каманднай працы, паказваем магчымасці сістэм камунікацыі і сістэматызацыі дадзеных, прапануем варыянты публікацыі ў сучасных электронных фарматах. Спадзяемся, вынік гэтай супрацы можна будзе пабачыць не толькі ў выглядзе папяровага выдання, але і як вэб-праект у нас на партале ці на сайце Акадэміі навук.
- З пачатку года наладжана супраца з асветніцкім праектам Wir.by, які таксама робіць відэа-лекцыіі і аўдыёпадкасты, але па больш шырокіх тэмах гуманітарных ведаў. Мы дапамагаем адно аднаму з тэхнікай для запісаў, а таксама размовамі пра складанасці менеджменту гуманітарных праектаў у часы Бібера і танчыкаў :)
- Адбыліся некалькі прэзэнтацыі праекта падчас спеўных курсаў, а таксама ў рамках Фестываля моваў ў БДУ.
- У жніўні наладзілі і праверылі мабільную сістэму збору дадзеных у этнаграфічнай экспедыцыі “Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства” у Краснапольскі і суседнія раёны. Па выніках маем беспрэцэдэнтна сістэматызаваныя экспедыцыйныя справаздачы адразу з “поля”. Гэта пілотная спроба, дзякуючы якой стала зразумела, як удасканальваць сістэму для будучых экспедыцый. Дый сам сабраны палявы матэрыял, канечне, яшчэ патрабуе дадатковай апрацоўкі. Але прынамсі ўпершыню за 20 год экспедыцынай дзейнасьці СЭТ маем нагэтулькі падрыхтаваную да далейшай апрацоўкі і нават публікацыі экспедыцыю.
З асноўных цяжкасцей у развіцці праекта, кіраўнік адзначае, что дагэтуль не атрымліваецца сабраць трывалую каманду: валанцёры прыходзяць і сыходзяць, а з тых, хто валодае экспертызай, мала хто гатовы працаваць сістэмна на бясплатнай аснове, гэта тычыцца як спецылістаў у галіне этнаграфіі, так і тэхнічных спецоў. “Не атрымліваецца пераконваць тэматычна блізкія нібыта праекты рабіць супольна агульную справу - падагульняе Яўген.- Нават калі прапануем бясплатна свой тэхнічны інструментарый, размова, простым тэкстам ці ўскосна, зводзіцца да таго, што, маўляў, у вас свой праект, а ў нас свой. Але прынамсі мы можам быць адкрытыя да супрацы і сапраўды гатовыя бясплатна дзяліцца нашымі тэхнічнымі магчымасцямі з праектамі і ініцыятывамі ў галіне традыцыйнай беларускай культуры”.
Над тэкстам працавала Валерыя Нікалайчык
Фота: з асабістых архіваў