У межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ОДБ Брусель і Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі зладзілі вялікі міжнародны семінар «Сацыяльнае прадпрымальніцтва ў Беларусі і ў свеце». Развіццё бізнесу, які на першае месца ставіць не асабісты прыбытак, а вырашэнне сацыяльнай праблемы – глабальны трэнд, сярод лідэраў якога – Вялікабрытанія, ЗША, Нідэрланды, Італія і Паўднёвая Карэя. Чым сацыяльнае прадпрыемства адрозніваеца ад традыцыйнага камерцыйнага і дзе браць ідэі для грамадска-карыснага бізнесу – у нашым відэасюжэце.
Арганізацыя семінару з удзелам галандскіх экспертаў стала магчыма дзякуючы праграме "Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва", якую ОДБ Брусель рэалізуе ў партнёрстве з TNU Network University (Нідэрланды), міжнародным грамадскім аб'яднаннем "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" і моладзевай арганізацыяй "Новыя твары" (Беларусь) за падтрымкай Еўрасаюза.