Міжнародная каманда, якая складаецца з ОДБ Брусель, TNU Network University, моладзевай арганизацыі “New Faces”, Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і шэрагу прафесійных незалежных экспертаў, хоча прапанаваць Вам паўдзельнічаць у адной вельмі цікавай і карыснай праграме.
У многіх краінах у апошнія дзесяцігоддзі назіраецца такая з’ява як “уцёкі мазгоў”: ад’езд высокаадукаваных людзей, якія пакідаюць краіну і пачынаюць жыць і працаваць у іншых месцах, але усё ж такі хацелі б працягваць удзельнічаць у далейшым развіцці той краіны, дзе нарадзіліся. Прапануючы ім такую мыгчымасць, можна ператварыць “уцёкі мазгоў” у “інтэлектуальныя інвестыцыі”.
Мы пачалі нашу праграму, каб дасягнуць менавіта гэтага. Мы хочам падтрымаць маладых людзей у Беларусі, каб яны маглі ствараць уласныя сацыяльныя прадпрыемствы, якія прапанавалі б ім прывабную прафесію і адначасова вырашалі сацыяльныя праблемы. Для гэтага мы выкарыстоўваем гібрыдную праграму развіцця прадпрымальніцтва, якая прапануе 26-тыднёвы анлайнавы кампанент і афлайнавыя асабістыя сустрэчы ў Мінску (ці ў іншых гарадах Беларусі - у залежнасці ад месца жыхарства ўдзельнікаў). Праграма пачнецца ў лістападзе 2016 года, а ментарская дапамога будзе патрэбнай, пачынаючы са студзеня 2017 г.
Для арганізацыі анлайнавай праграмы мы шукаем ментараў сярод прадстаўнікоў беларускай дыяспары: людзей, якія маюць вопыт стварэння і кіравання прадпрыемствамі і якія хацелі б стаць ментарам для некалькіх удзельнікаў. Жыхары Беларусі вельмі добра адукаваныя, але маюць невялікі досвед кіравання ўласнымі кампаніямі. Сацыяльныя прадпрыемствы, якія ствараюцца не каб назапашваць багацце для асобных людзей, а каб рэінвеставаць частку прыбытку ў дзейнасць кампаніі – гэта адносна новая з’ява для краіны ды і ў свеце ў цэлым.
Ніжэй вы знойдзеце кароткае апісанне праекта і яго чаканых вынікаў, часткай якога з’яўляецца наша навучальная праграма. Мы будзем вельмі ўсцешаныя, калі б Вы пагадзіліся стаць ментарамі і дапамагаць каштоўнымі парадамі навучэнцам праграмы (сярод якіх будучыя і дзейсныя сацыяльныя прадпрымальнікі) - у рэжыме анлайн з-за мяжы. Ці маглі вы б дапамагчы нам знайсці ментара-прадстаўніка дыяспары з Вашага асяроддзя? Мы шукаем людзей з досведам уласнага бізнесу або ўдзелу ў бізнесе карпаратыўным.
Кароткае апісанне праекта "Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва" (руск.)
Што патрабуецца ад ментара і што мы маем прапанаваць?
Мы прапануем ментару з дыяспары прайсці кароткую (бясплатную) анлайнавую праграму па “анлайнавым настаўніцтве”, а затым прадставім Вам некалькі ўдзельнікаў. Удзельнікі (разам з Вамі) атрымаюць доступ да анлайнавай праграмы для прадпрымальнікаў, распрацаванай The Network University (ці TNU) з Нідэрландаў, якую мы зараз перакладаем на рускую мову і адаптуем да беларускіх рэалій. На працягу 26 тыдняў удзельнікі будуць праходзіць праграму і выконваць заданні кожны тыдзень. Кожнае заданне з’яўляецца крокам да стварэння асабістага сацыяльнага прадпрыемства. Ваша роля будзе палягаць у тым, каб заахвочваць іх, задаваць крытычныя пытанні, даваць каментары наконт іх прагрэсу і рабіць дадатковыя прапановы. Мець папярэдні досвед працы з сацыяльнымі прадпрыемствамі не абавязкова (паколькі мы разумеем, што людзей, якія маюць такі досвед, амаль што няма). Досвед іншых краін паказвае, што ментарская дзейнасць – гэта вельмі карысны досвед для абодвух бакоў. Вынікам гэтага ўзаемадзеяння могуць стаць доўгатэрміновыя асабістыя сувязі, гандлёвыя сувязі, а таксама разнастайнае памежнае супрацоўніцтва.
Што мы маем Вам прапанаваць?У нас няма магчымасці прапанаваць фінансавую ўзнагароду за працу ментараў, але мы можам прапанаваць пакрыць выдадткі на падарожжа ў Беларусь (авіяпералёт плюс выдаткі на пражыванне на тэрмін да пяці дзён) праз пяць месяцаў пасля пачатку праграмы, каб ментары маглі асабіста сустрэцца з удзельнікамі. Ментары, якія прайшлі кароткую анлайнавую праграму і падтрымалі некалькіх пачынаючых прадпрымальнікаў, атрымаюць сертыфікат за іх працу. Аднак найвялікшая ўзнагарода ў тым, што Вы зможаце ўнесці свой уклад ў падтрымку маладых прадпрымальнікаў і атрымаць уяўленне пра магчымасці для развіцця бізнесу ў Беларусі.
І яшчэ колькі слоў пра тое, што патрабуецца ад ментара…
На працягу 26 тыдняў курсу ад ментараў патрабуецца прыкладна адна гадзіна на тыдзень. Пасля гэтага шмат будзе залежыць ад усталяванага фармата ўзаемадзеяння з канкрэтнымі ўдзельнікамі і жадання і магчымасцей канкрэтных ментараў.
Мы спадзяёмся, што вы разгледзіце магчымасць стаць ментарамі. Калі, на Вашую думку, Вы для гэтага не падыходзіце, але ў вашым асяроддзі ёсць такія знаёмыя, калі ласка, паведамце нам пра гэта. Таксама, калі ў Вас засталіся пытанні, мы будзем радыя адказаць на іх і больш падрабязна распавесці пра праект.
Калі Вы хочаце ўзяць удзел у нашай праграме, вы атрымаеце доступ да кароткага навучальнага курса ў анлайнавым рэжыме. Гэта таксама дасць вам магчымасць лепш пазнаёміцца адно з адным, і пасля гэтага вы зможаце вырашыць, ці захочаце працаваць далей як ментары.
Калі ласка, дасылайце свае лісты на пошту Марыі Чараковай [email protected], кансультанткі ОДБ Брусель, па сацыяльным прадпрымальніцтве і адной з укладальніц праграмы “Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва” ў Беларусі, у копію ліста стаўце Алёну Ліс [email protected], каардынатарку праграмы. Лісты павінны быць адасланы не пазней за 30 верасня 2016 г.
Праграма ажыццяўляецца з фінансавай падтрымкай Еўрапейскага Саюза.
Глядзіце таксама: SEI Youth. Мой першы бізнес – дзе мары ператвараюцца ў рэальныя бізнес-планы