Лота Ёхансан: Мы намагаемся развіваць сацыяльную эканоміку праз супрацоўніцтва з арганізацыямі на мясцовым узроўні

ОДБ Брусель пагутарыў з адной з заснавальніц сеткі Baltic Sea NGO Network - кіраўніцай шведскай арганізацыі "Hela Sverige ska leva!" Лотай Ёхансан - і высветліў, ці ёсць патэнцыял развіцця сацыяльнай эканомікі ў рэгіёнах Беларусі і якім чынам працуюць сацыяльныя прадпрыемствы ў Швецыі. Напярэдадні ў Мінску прайшла канферэнцыя  "Сацыяльная эканоміка: ідэі на будучыню" з удзелам НДА і сацыяльных прадпрыемстваў сеткі CINGO.

Лота Ёхансан (другая справа), кіраўнік HSSL Stockholm ("Hela Sverige ska leva!") (Швецыя)

 

Напярэдадні ў Мінску прайшла канферэнцыя  "Сацыяльная эканоміка: ідэі на будучыню" з удзелам НДА і сацыяльных прадпрыемстваў сеткі CINGO.

ОДБ : Што такое "сацыяльная эканоміка", адкуль пайшоў гэты тэрмін?

Л.Ё.: Тэрмін "сацыяльная эканоміка" прыйшоў з Еўразвязу, да якога Швецыя далучылася ў 1995 годзе. Сацыяльная эканоміка не адносіцца да прыватнага сектару і не з'яўляецца дзяржаўнай ці праўладнай эканомікай - то бок, няўрадавая і непрыватных кампаній. Сацыяльная эканоміка - гэта НДА, "трэці сектар", грамадзянская супольнасць. У яе шмат назваў.

Усе НДА маюць нейкага кшталту каштоўнасці. У нашай краіне наш сектар складае 7% нацыянальнага росту ВУП.

ОДБ: Што такое "сацыяльнае прадпрыемства"?

Л.Ё.: Гэта можа быць бізнес, сацыяльны бізнес, калі ён кіруецца людзьмі, якія там працуюць, і ім належыць - бізнес, заснаваны на іх каштоўнасцях. Ніхто іншы не можа зарабляць грошы на такой кампаніі. Калі прадпрыемства пачуваецца добра і зарабляе дастаткова грошай, то рэінвестуе іх у свой бізнес. У гэтым і сутнасць сацыяльнага прадпрыемства - ім валодаюць і кіруюць у дэмакратычным стылі ўсе людзі, якія там працуюць.

Лота Ёхансан (другая справа), кіраўнік HSSL Stockholm ("Hela Sverige ska leva!") (Швецыя)

 

ОДБ: Як вы лічыце, сацыяльнае прадпрыемства мусіць вырашаць грамадскую праблему, сацыяльную задачу ці пытанне? Кшталту, напрыклад, забеспячэння правоў людзей з інваліднасцю?

Л.Ё.: Лічу, што гэта такім жа чынам у Беларусі, як і ў Швецыі, адбываецца: наш сектар уваходзіць у праблему. Прыватныя кампаніі не хочуць гэта рабіць, бо не заробяць грошы на гэтым. Бо калі няма, напрыклад, школы ці крамы, хто яе забяспечыць? Натуральна, людзі, якія жывуць там, - праз арганізацыі разнастайных форм. Вельмі часта здараецца, калі менавіта наш - трэці сектар - ідзе ў такія "праблемныя" месцы і робіць гэта.

ОДБ: Ці жадаеце Вы, каб у Беларусі развівалася сетка сацыяльных прадпрыемстваў?

Л.Ё.: Яна ўжо створана і мусіць расці. Бо гэтая сетка - CINGO - ахоплівае не толькі сацыяльныя кампаніі ды прадпрыемствы, а яшчэ і мясцовыя групы лакальнага развіцця.

ОДБ : Якія мэты мае гэтая сетка, ці будзе яна падобная на прафесійны саюз? Альбо гэта суполка для абмену досведам і лабіравання сумесных інтарэсаў?

Л.Ё.: Абмен досведам, адукацыя і таксама лабіраванне. Таксама важна навучыцца быць прафесіяналам. Бо калі вы сацыяльнае прадпрыемства і ў вас вытворчасць, напрыклад, то не трэба чакаць, што рынак купіць гэты тавар, калі ён нізкай якасці, дрэнна і непрафесійна зроблены. Такім чынам, вам трэба развіць вашыя прафесійныя навыкі і ўзровень.

ОДБ: Некаторыя эксперты кажуць, што сацыяльным прадпрыемствам не стае прадпрымальніцкай адукацыі. Ці вы згодныя?

Л.Ё.: Сацыяльныя прадпрыемствы існуюць не толькі для людзей з інваліднасцю, але і для тых, у каго няма ніякай працы, - не мае значэння чаму: ці яны з інваліднасцю, ці былі доўгі час без працы, ці былі хворымі доўгі перыяд. Патрэбы ёсць не толькі ў людзей з інваліднасцю.

Напрыклад, КерамАрт - адна з найстарэйшых сацыяльых кампаній у Беларусі. Існуе ўжо 12 год. Яны паехалі ў Швецыю, падвучыліся новым тэхнікам, трохі маркетынгу. Галоўнае - дасягнуць лепшага ўзроўню і якасці таго, што Вы робіце, таму што калі гандлюеце керамікай, мусіце разумець, што насычае рынак.

Калі Вы ўваходзіце ў сетку сацыяльных прадпрыемстваў, то вучыцеся адно ў аднаго. Гэта Вас замацоўвае: можна атрымаць больш экспертнай падтрымкі, ёсць абмены - людзі едуць у Швецыю падвучыцца, каб даведацца, напрыклад, як вырабляць вытанчаныя бранзалеты "hand made". Калі вы вяртаецеся, то гэта адаптуеце да Беларусі - для мясцовага рынку. Гэта галоўная рэч у сетцы.

ОДБ: Дзякуй за адказы.

Чытайце таксама:

У Беларусі развіваецца сетка сацыяльных прадпрыемстваў CINGO

Открыт набор участников на тренинговую программу “SEI Youth: Мой первый бизнес”

ОДБ Брусель