Адкрыты набор на ўдзел у міжнароднай адукацыйнай праграме «Жаночае прадпрымальніцтва з сацыяльным акцэнтам». Гэта першая ў Беларусі праграма, распрацаваная для навучання жанчын асаблівасцям вядзення сацыяльна-арыентаванага бізнесу.
Навучальныя матэрыялы заснаваны на прыкладах міжнароднага бізнесу, адаптаваных да беларускіх рэалій. У якасці трэнераў і экспертаў выступаюць беларускія і міжнародныя спецыялісты (Германія, Бельгія, Вялікабрытанія, Нідэрланды).Хто можа ўдзельнічаць у праграме?
Удзельнічаць у праграме могуць жыхаркі Брэста і Брэсцкай вобласці, а таксама Мінска і Мінскай вобласці, якія жадаюць стварыць сацыяльна-арыентаванае прадпрыемства або ўжо запусцілі свой сацыяльны бізнес не менш чым адзін год таму.
Працягласць і змест курса
Працягласць праграмы складае 15 месяцаў (ліпень 2017 г. – кастрычнік 2018 г.)
Навучальны план прадугледжвае:
- правядзенне 7-мі вочных сесій (2 трэнінгі на месяц у сярэднім);
- практычныя заняткі на базе паспяховых жаночых і сацыяльных прадпрыемстваў з мэтай абмену досведам;
- форумы/сустрэчы з паспяховымі прадпрымальніцамі ў галіне сацыяльна-арыентаванага бізнесу, з прадстаўнікамі дзяржаўных структур, якія прапануюць падтрымку развіццю прадпрымальніцтва;
- удзел у мерапрыемствах жаночых бізнес-сетак;
- кансультацыі спрактыкаваных экспертаў ды інш.
40 удзельніц праграмы (20 у Брэсцкай і 20 у Мінскай абласцях) пазнаёмяцца з этапамі фарміравання сацыяльнай бізнес-ідэі і запуска бізнесу, прыдбаюць неабходныя навыкі і веды па развіцці сацыяльна-арыентаванага бізнесу, даведаюцца пра магчымасці фінансавання і адметнасці вырашэння сацыяльных задач. Кожная ўдзельніца атрымае ментарскую падтрымку ад экспертаў праекта, што дазволіць зрабіць бізнес паспяховым і ўстойлівым. Заняткі будуць праходзіць паралельна ў двух гарадах – Мінску і Брэсце. Мова навучання – руская.
Як паўдзельнічаць у праграме?
Дзеля таго, каб паўдзельнічаць у праграме, неабходна зарэгістравацца, запоўніўшы анкету. Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца да 20 ліпеня 2017 г. Арганізатары звяжуцца толькі з адабранымі кандыдаткамі.
Больш падрабязна пра даты і змест трэнінгаў чытайце тут.
Па дадатковых пытаннях звяртайцеся, калі ласка, па наступных адрасах сеціўнай пошты:
[email protected] (Аляксандра Курыловіч, Брэст)
[email protected] (Максим Падбярозкін, Мінск).
Праект «Падтрымка жаночага прадпрымальнцітва з акцэнтам на сацыяльны бізнес у Брэсцкай і Мінскай абласцях» накіраваны на падтрымку прымальніцкай дзейнасці жанчын у Беларусі з акцэнтам на сацыяльны бізнес праз навучанне, умацаванне узаемадзеяння паміж органамі заканадаўчай улады і прадпрымальнікамі па падтрымцы сацыяльнай сферы і жанчынамі-прадпрымальніцвамі з рэгіёнаў, а таксама міжнародны абмен досведам і ўмацаванне нямецка-беларускага супрацоўніцтва ў вырашэнні пастаўленых праектам задач.
Праект рэалізуецца ў межах Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўраду Герамніі.
Выканаўцы праекта ў Беларусі – Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця, Брэсцкі тэхнапарк, АА «Беларускі Саюз прадпрымальнікаў», ОДБ Брусель, АА «Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын», кансалтынгавая ўстанова «Сацыяльныя тэхналогіі бізнесу».
У Германіі партнёрамі праекта выступаюць Беларуска-Германскае Таварыства і Таварыства па міжнароднай адукацыі і супрацоўніцтве КаапФорум Інтэрнацыяналь