ТАА «Шляхетныя вырабы» ўтварылася 5 гадоў таму. Тады Серж Наўродскі і яго каманда вырашылі развіць вытворчасць мыла і парцаляны ручной працы з беларускім каларытам і неймінгам з ІП у таварыства. Праз пару гадоў, калі ручная вытворчасць займала не самае прыемнае памяшканне ў будынку старога завода ў Мінску, каманда вырашыла, што асаблівым вырабам патрэбна асаблівая атмасфера. Яны набылі будынак школы 1935 года ў вёсцы Карнюткі Валожынскага раёна ў 40 км ад сталіцы.
![]() |
Сяржук Семянюк, удзельнік Biz4all «Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва» з праектам «Каралі» на трэнінге Легальныя аспекты прадпрымальніцкай дзейнасці, Минск, 22.04.2017 Фота: Віталь Бразоўскі |
На праграму Biz4all «Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва», фінансаваную ЕС, Серж Наўродскі і Сяржук Семянюк прыйшлі з ідэй зрабіць з закінутай школы аўтэнтычны беларускі будынак у еўрапейскім стылі для рэалізацыі канцэпцыі open-space (адчыненая прастора): бясплатнае памяшканне для творчасці, самастойнай працы, правядзення мерапрыемстваў, канцэртаў, прагляду фільмаў пад адкрытым небам і проста для адпачынку душы і сям’і. «Зараз даволі папулярна адкрываць аграсядзібы, але ў тыповым вясковым стылі. «Каралі» – гэты будынак старой беларускай школы, але ўнутры мы ўсё робім з вінтажным акцэнтам стылёва і з густам. Ужо праз інтэр'ер нам хочацца паказаць Беларусь не пяцідзесяцігадовай даўніны, а паглядзець значна глыбей у гісторыю, зазірнуць у тыя часы, калі наша тэрыторыя яшчэ не ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі. Тут жылі адукаваныя інтэлігентныя людзі, якія ведалі сусветныя модныя тэндэнцыі і маглі дазволіць сабе адпавядаць ім, – захоплена распавядае Серж. – Уявіце сабе будынак беларускай школы 1935 года адрэстаўраваны звонку і ўнутры як невялікі ўтульны французскі замак».
![]() |
Будынак школы «Каралі» 1935 года ў вёсцы Карнюткі Валожынскага раёна Фота: з асабістага архіва |
![]() |
![]() |
Сяржук Семянюк працуе ў школе «Каралі» 1935 года ў вёсцы Карнюткі Валожынскага раёна Фота: з асабістага архів | Памяшканне школы «Каралі» 1935 года ў вёсцы Карнюткі Валожынскага раёна Фота: з асабістага архів |
Зрабіць беларусаў беларусамі
Любоў да краіны і яе гісторыі ў каманды праекта «Каралі» адчуваецца ўжо ў працы над вырабамі ТАА «Шляхетныя вырабы». Ды нават у самой назве, бо «каралі» - гэта нізка каштоўных камянёў, надзяваная на шыю. Мыла майстар-тэхнолаг Сяржук Семянюк робіць з натуральных інгрэдыентаў. Кожны выраб, у залежнасці ад складу, мае асаблівую беларускую назву, словы якой не проста прыгожа спалучаюцца, але праз сябе раскрываюць нейкую частку беларускай культуры і гісторыі. Напрыклад, у старых калекцыях можна знайсці мыла «Віленскае Барока» або «Панна Нясвіжа». Прэзентацыя новай калекцыі «Зорка Венера» і «Пахне чабор» запланавана на мерапрыемстве па адкрыцці памяшкання.
«Пакуль у нас ідзе рамонт, нажаль, не такімі хуткімі тэмпамі, як хацелася б. Па-першае, праз адсутнасць грошаў. Але гэта не адзіная праблема, – дзеліцца ходам работы Серж. – Па-другое, у Беларусі практычна няма вопыту якаснай рэстаўрацыі і многае даводзіцца рабіць сваімі рукамі, асвойваючы працэсы з азоў, каб захаваць даўніну і зрабіць яе сучаснай. Напрыклад, вокны рэстаўравалі мы самі: знялі кожную рэйку і замянялі шкло, знялі старую фарбу і склеілі драўляныя рамы. Гэта ўнікальная тэхналогія, якой трэба актыўна дзяліцца». Каманда праекта «Лынтупскі культыватар» (Віцебская вобласть) з Biz4all, калі даведалася, што «Каралі» самі адрэстаўравалі вокны і не замянялі іх пластыкавымі шклопакетамі, што практыкуецца ў нас паўсюдна, папрасілі падзяліцца вопытам. Зараз вядуцца перамовы, каб навучыць гэтай тэхніцы іх рэстаўратараў і валанцёраў з Лынтупа.
![]() |
Сяржук Семянюк, удзельнік Biz4all «Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва» з праектам «Каралі» на трэнінгу Легальныя аспекты прадпрымальніцкай дзейнасці, Минск, 22.04.2017 Фота: Алёна Ліс |
Працэсы вырабу мыла і парцаляны зараз перанесены ў адрамантаванае памяшканне школы. Але будынак вялікі, амаль 400 метраў квадратных, адсутнічаюць неабходныя камунікацыі, толькі вядзецца подводка электрычнасці. У планах каманды зрабіць вытворчасць адкрытай і запрашаць асобных турыстаў і арганізаваныя групы наведаць і ўнікальны архітэктурны аб'ект, і вытворчасць, паўдзельнічаць у майстар-класах. Напрыклад, ужо ў працэссе перамовы з камандай «Гэта Беларусь, дзетка», якая таксама ўдзельнічае ў Biz4all з турамі для замежнікаў. «Што яшчэ больш важна, – распавядае Серж, – стварыць супольнасць аднадумцаў, якія любяць беларускую культуру і бачаць яе месца ў еўрапейскай сучаснай эка-фрэндлі супольнасці».
![]() |
Парцаляна ТАА «Шляхетныя вырабы» Фота: з афіцыйнага сайта |
Пошук сацыяльнай місіі
Адрамантаванае памяшканне можна будзе арандаваць для правядзення сваіх мерапрыемстваў. Плануецца таксама зрабіць адкрыты каворкінг, куды змогуць прыязджаць працаваць прадстаўнікі творчых прафесій. Прычым, бясплатна. Зарабляць каманда плануе на продажы напояў і ласункаў, працягваць продаж мыла і парцаляны.
«Што да сацыяльнай місіі, то нам бы хацелася зрабіць open-space, куды зусім розныя людзі могуць прыязджаць працаваць і адпачываць. Школа знаходзіцца на хутары і тэрыторыя тут вялізная. Плануем арганізаваць бясплатныя месцы для адпачынку на прыродзе па прынцыпе, хто першы прыехаў, той і заняў месца. Цяпер распрацоўваем унікальны праект – дзеліцца сакрэтамі Серж. – Побач са школай ёсць хлеў, прызначаны для сена. Мы хочам пад навесам зрабіць месца, якое стане своеасаблівай летняй тэрасай. Адначасова тут можа знаходзіцца да 30 чалавек, ёсць магчымасць заставацца з начоўкай». Менавіта пад гэты ўнікальны праект каманда «Каралі» збіраецца ў хуткім часе праводзіць краўдфандынгавую кампанію.
![]() |
Воля Капачэня, адна з ментарак праекта «Каралі»на трэнінге SEI Youth Мой первы бізнэс 07.07.2017 Мінск Фота: Алёна Ліс |
«Самым карысным вынікам удзелу ў Biz4all (рэд: Праграма навучання сацыяльнаму прадпрымальніцтву, якая ажыццяўляецца ОДБ Брусель у партнёртсве з TNU Network University пры фінансаванні Еўрасаюза) быў свежы погляд на свой праект, – разважае Сяржук. – Кожная сесія, што тэматычна рознілася ад мінулай, дазваляла паглядзець на Каралі» ў іншай плоскасці і пачуць меркаванне, часам і крытычнае. Фактычна, наш праект атрымаў выдатную фокус-групу, якая на працягу дзевяці месяцаў думала пра Каралі» і рабіла нас лепшымі. Дзякуй за гэта і нашым ментарам, якія матывавалі на стваральны настрой, структуравалі нашы агульныя ўяўленні аб школе ў пакрокавы план рэстаўрацыі. Вольга Капачэня і Марыя Чыракова паверылі ў наш праект і здолелі натхніць нас сваім прыкладам на поспех».
![]() |
Ментар праекта «Каралі» Марыя Чыракова (злева) на трэнінге Biz4all Краудфандынг для сацыяльных стартапаў 23.04.2017 Мінск Фота: Алёна Ліс |
Першы этап рэстаўрацыі каманда «Каралі» першапачаткова хацела скончыць летам, але цяпер імкнецца паспець да канца восені. Урачыстае адкрыццё хочацца паспець правесці пакуль яшчэ цёпла. У пачатку ліпеня «Каралі» арганізавала суботнік. Дапамагаць камандзе прыехалі 15 валанцёраў, гэта значыць, што пра «Каралі» ўжо ведаюць, ужо ёсць падтрымка, што ўсяляе аптымізм перад будучымі грандыёзнымі планамі. Зараз у камандзе шэсць ключавых чалавек, якія ўкладаюць у праект не толькі сваю энергію і вольны час, але таксама грошы.
Тэкст: Валерыя Мікалайчык
![]() |
Мэта праграмы – стварэнне пакаета рускамоўных праграм па навучанні сацыяльнаму прадпрымальніцтву з выкарыстаннем інавацыйнага міжнароднага досведу, а таксама досведу прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія сталіся паспяховымі прапрымальнікамі ў краінах Еўрасаюза і ЗША. |
Матэрыял падрыхтаваны ў межах праграмы "Інкубатар социальноага прадпрымальніцтва", што рэалізуецца ОДБ Брусель у партнёрстве з TNU Network University (Нідэрланды), беларускім моладзевым грамадскім аб'яднаннем "Новыя твары" за інфармацыйнай і тэхнічнай падтрымкай ГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" і фінансаваннем Еурасаюза.