


«Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель), Цэнтр еўрапейскіх палітычных даследаванняў» і Еўрапейскі офіс Фундацыі Конрада Адэнауэра (Брусель) запрашаюць да ўдзелу ў мерапрыемстве «Беларусь пасля выбараў: рэформы, рэвалюцыя ці стагнацыя?», што адбудзецца па адрасе:
1 Place du Congres, 1000 Brussels.
Беларусь напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў выглядае цікава. Для многіх айчынных назіральнікаў цяперашняя палітыка Расіі ў дачыненні Беларусі разглядаецца як спроба змены ўлады. Масква абвясціла пра сваё нежаданне саступаць. Еўрасаюз падоўжыў дзеянне візавых абмежаванняў супраць некаторых афіцыйных асоб, адначасова прыпынішы іх, а Еўракамісія нават распрацавала «Сумесны план дзеянняў» для нашай краіны, нягледзячы на адсутнасць прававога падмурка двухбаковага супрацоўніцтва. У той жа час, у Еўрапескай сталіцы працягваюць казаць пра немагчымасць паступіцца каштоўнасцямі. Ці не дораць два магутныя суседы, нейтралізуючы дзеянні адно аднаго, яшчэ адзін шанец Аляксандру Лукашэнку?