


«Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель), Цэнтр еўрапейскіх палітычных даследаванняў» (CEPS) і Еўрапейскі офіс Фундацыі Конрада Адэнауэра (Брусель) запрашаюць да ўдзелу ў мерапрыемстве «Беларусь пасля выбараў: рэформы, рэвалюцыя ці стагнацыя?», што адбудзецца па адрасе: 1 Place du Congres, 1000 Brussels.
Беларусь напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў выглядае цікава. Для многіх айчынных назіральнікаў цяперашняя палітыка Расіі ў дачыненні Беларусі разглядаецца як спроба змены ўлады. Масква абвясціла пра сваё нежаданне саступаць. Еўрасаюз падоўжыў дзеянне візавых абмежаванняў супраць некаторых афіцыйных асоб, адначасова прыпынішы іх, а Еўракамісія нават распрацавала «Сумесны план дзеянняў» для нашай краіны, нягледзячы на адсутнасць прававога падмурка двухбаковага супрацоўніцтва. У той жа час, у Еўрапескай сталіцы працягваюць казаць пра немагчымасць паступіцца каштоўнасцямі. Ці не дораць два магутныя суседы, нейтралізуючы дзеянні адно аднаго, яшчэ адзін шанец Аляксандру Лукашэнку?
Тым часам Мінск рыхтуецца да выбараў па звыклым сцэнары, няхай і ў больш ліберальным асяроддзі. Нягледзячы на тое, што адбываюцца пэўныя рэформы ў фінансавай і эканамічнай сферах, накіраваныя найперш на паляпшэнне бізнес-клімату, «прызнанне і прыманне» некаторых палітычных апанентаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, больш-менш істотныя палітычныя пераўтварэнні адсутнічаюць.
Наколькі цвёрдай і вызначанай ёсць пазіцыя Расіі дачынна Беларусі і Лукашэнкі? Колькі часу кіраўнік дзяржавы зможа стрымліваць адначасовы ціск Захаду і Усходу? Ці можа Беларусь быць мадэллю для іншых краін СНД у пераадоленні палітычный і эканамічнай кандыцыянальнасці, што сыходзіць ад уплывовых палітычных цэнтраў?
Папярэднюю праграму (на ангельскай мове) можна знайсці тут