Беларускія эксперты наведалі Брусель

11-12 чэрвеня на запрашэнне “Офісу за дэмакратычную Беларусь” і славацкай фундацыі “Понціс” (Pontis Foundation) Брусель наведала група  беларускіх экспертаў. Эканаміст Аляксандр Чубрык з Даследчага інстытута ІПМ і старшыня Фонда па развіцці прававых тэхналогій Алена Танкачова сустрэліся з афіцыйнымі прадстаўнікамі Еўразвязу, розных даследчых калектываў і міжнародных грамадскіх арганізацый.

Акрамя таго, з ініцыятывы Пастаяннага прадстаўніцтва Славацкай Рэспублікі ў ЕЗ 11 чэрвеня быў арганізаваны брыфінг па сітуацыі ў Беларусі пад назвай “Адносіны паміж Беларуссю і Еўразвязам: пост-вераснёўскія перспектывы”. Наведвальнікі брыфінгу змаглі атрымаць інфармацыю па эканамічнай сітуацыі ў краіне, задаць пытанні пра цяперашні стан адносін паміж Беларуссю і Расіяй і пра маючыя адбыцца ўвосень гэтага года парламенцкія выбары.

“Офіс за дэмакратычную Беларусь” выражае падзяку ўсім арганізатарам візіту.