Мінск, 22 красавіка 2009 года
На канферэнцыі, якая прайшла 22 красавіка ў Мінску, прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ўпершыню сумесна абмеркавалі значэнне, механізмы і перспектывы ініцыятывы Усходняга партнёрства для нашай краіны. Па выніках канферэнцыі, разам з асобнымі прапановамі беларускіх арганізацый і экспертаў выпрацаваная рэзалюцыя, у якой адлюстраваныя асноўныя прынцыпы і падыходы, што аб’ядноўваюць удзельнікаў вакол Форуму грамадзянскай супольнасці.
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія сабраліся на канферэнцыі, выявілі высокую зацікаўленасць у разгортванні праграмы Усходняга партнёрства і паўнавартаснага ўдзелу ў ёй Рэспублікі Беларусь. З іншага боку, удзельнікі канферэнцыі выказалі занепакоенасць тым, што грамадзянская супольнасць па-ранейшаму выключана з працэсу выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў па праграме Усходняга партнёрства на нацыянальным узроўні. Пры гэтым было адзначана, што беларускія няўрадавыя арганізацыі з'яўляюцца найболей паслядоўнай і зацікаўленай у Еўрапейскай інтэграцыі часткай беларускага грамадства.
У канферэнцыі ўзялі ўдзел каля 130 лідэраў, актывістаў і экспертаў з больш за 80 арганізацый. Сярод іх - прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, рэлігійных арганізацый, прафсаюзаў і іншых некамерцыйных арганізацый. Таксама да ўдзелу ў канферэнцыі былі запрошаныя прадстаўнікі Дэлегацыі Еўрапейскай камісіі ў Беларусі, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Грамадска-кансультатыўнай Рады пры Адміністрацыі Прэзідэнта, Кардынацыйнага бюро праграмы TASIS, дыпламатычных прадстаўніцтваў краін Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь. Для асвятлення канферэнцыі ў сродках масавай інфармацыі быў акрэдытаваны 31 журналіст.
Фота Паўла Осіпава (Новая Еўропа)
Ф

Уладзімір Мацкевіч, «Агенцыя гуманітарных тэхналогій»

Валер Карбалевіч, аналітычны цэнтр «Стратэгія»

Аляксандр Грыцанаў, філосаф

Уладзімір Нісцюк, палітык

Пётр Марцаў, галоўны рэдактар "Белорусской деловой газеты"

Аляксандр Мілінкевич, лідэр Руху "За свабоду"