24 лістапада ў Бруселі адбыўся круглы стол “Беларусь пасля выбараў: рэвалюцыя, стагнацыя ці рэформы”

Мерапрыемства, арганізаванае «Офісам за дэмакратычную Беларусь» у супрацоўніцтве з Цэнтрам Еўрапейскіх палітычных даследаванняў і Еўрапейскім офісам імя Конрада Адэнаўэра за падтрымкай Інстытута адкрытага грамадства і кансорцыума «ЕўраБеларусь», наведалі прадстаўнікі Еўрапейскага парламента, супрацоўнікі дыпламатычных місій, даследчыкі, журналісты, актывісты грамадскіх арганізацый ды студэнты.

Дыскусія складалася з двух сесій, падчас каторых эксперты, сярод якіх былі акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі, палітолаг Аляксей Пікулік (Еўрапейскі ўніверсітэт у Фларэнцыі), аналітык Цэнтра Еўрапейскай Трансфармацыі Андрэй Ягораў, старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэта Алег Гулак, супрацоўнік Сакратарыята Рады Еўрасаюза Пірка Тапіола і міжнародны аналітык супольнасці “FRIDE” Балаш Ярабік, пазнаёмілі аўдыторыю з палітычнай і эканамічнай сітуацыяй у краіне, а таксама паспрабавалі ўявіць розныя сцэнары развіцця падзей ў паслявыбарны перыяд. Падчас дыскусій закраналіся таксама праблемы беларуска-расійскіх адносін і перспектывы супрацоўніцтва з Еўрасаюзам.

У сваёй прамове старэйшы дарадца палітычнага аддзела Сакратарыята Рады ЕС Пірка Тапіола, каментуючы маючыя неўзабаве адбыцца ў нашай краіне прэзідэнцкія выбары, адзначыў, што яны стануць вельмі важным тэстам для развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскай супольнасцю, падкрэсліўшы, што для ЕС важна не хто пераможа на выбарах, а тое, ці будуць яны адпавядаць міжнародным стандартам і рэкамендацыям АБСЕ.

Спадар Тапіола заўважыў таксама, што нягледзячы на адсутнасць на дадзены момант паміж ЕС і Беларуссю кантрактных адносін, Рада ЕС распачала абмеркаванне Сумеснага прамежкавага плана дзеянняў (Joint Interim Plan) для нашай краіны і ў хуткім часе павінна атрымаць мандат на пачатак перамоваў па падпісанні Пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму. Ён таксама адзначыў, што Еўрасаюз вітаў падпісанне Беларуссю  пагадненняў аб спрошчаным парадку перамяшчэнняў жыхароў памежных тэрыторый.

Варта сказаць, што і замежныя, і беларускія эксперты пагадзіліся з тым, што найбольш важныя выклікі чакаюць краіну пасля выбараў, але той ці іншы шлях яе развіцця будзе тым не менш шмат у чым залежаць ад манеры іх правядзення.

Больш падрабязна пазнаёміцца са зместам дыскусій можна тут (па-ангельску):

 

 

 


Aleh Hulak (BHC), Maryna Zaitsava (interpreter), Alexei Pikulik (BISS), Vitali Silitski (BISS), Michael Emerson (CEPS), Olaf Wientzek (KAS)


Alexei Pikulik (BISS), Vitali Silitski (BISS), Michael Emerson (CEPS), Olaf Wientzek (KAS), Andrei Yahorau (CET)


Aleh Hulak (BHC), Maryna Zaitsava (interpreter), Alexei Pikulik (BISS), Vitali Silitski (BISS), Michael Emerson (CEPS), Olaf Wientzek (KAS), Andrei Yahorau (CET)


Aleh Hulak (BHC), Maryna Zaitsava (interpreter), Alexei Pikulik (BISS)


Alexei Pikulik (BISS), Vitali Silitski (BISS)


Alexei Pikulik (BISS), Vitali Silitski (BISS), Michael Emerson (CEPS), Olaf Wientzek (KAS)


Vitali Silitski (BISS)



Michael Emerson (CEPS), Pirkka Tapiola (EU Council), Balazs Jarabik (FRIDE)


Michael Emerson (CEPS), Pirkka Tapiola (EU Council), Balazs Jarabik (FRIDE)