Энергаклуб
«Энергаклуб» – нефармальная экспертная пляцоўка для абмеркавання найбольш істотных выклікаў для энергабяспекі Беларусі і рэгіёна, абмену досведам паміж спецыялістамі з энергетычнай сферы ў Беларусі і іх партнёрамі з краін ЕС і “Усходняга партнёрства”. Гэта тэматычная пляцоўка для адкрытага абмену ідэямі, ведамі і меркаваннямі была заснавана напрыканцы 2009 г і дзейнічае з ў форме:
- семінараў з удзелам міжнародных экспертаў;
- міні-сесій па асобных пытаннях;
- адукацыйных візітаў.
Фокус працы «Энергаклуба » на бліжэйшы паўтары гады стануць энергаэфектыўнасць і ўзнаўляльныя крыніцы энергіі.
