“Стратэгія развіцця альтэрнатыўнай энергетыкі ў Беларусі павінна быць рацыянальнай, а не разлічанай на нейкі “цудадзейны спосаб атрымання энергіі”, – сцвярджае галоўная тэза другой сесіі “Энергетычнага клубу”, што адбылася ў Мінску 11 сакавіка 2010 г.
Эксперты з Беларусі і Еўрапейскага Саюзу абмеркавалі апошнія тэндэнцыі развіцця альтэрнатыўнага сектару ў ЕС і высветлілі, якім чынам досвед Супольнасці ў галіне энергаэфектыўнасці і зялёных тэхналогій мог бы выкарыстоўвацца ў нашай краіне. Прафесар Філіп Пэк з Універсітэту Лунда (Швецыя) прэзентаваў даклад па інстытуцыянальным і палітычным аспекце развіцця альтэрнатыўнай энергетыкі. Выступоўца засяродзіў увагу на тым, як рэструктурызацыя сектару, асабліва пераход да дэцэнтралізаванай адначасовай вытворчасці цеплавой і электрычнай энергіі (полігенерацыі) робіць гаспадарку больш гнуткай у выкарыстанні мясцовых рэсурсаў, такіх як, напрыклад, адыходы сельскай гаспадаркі або торф.
Падчас канферэнцыі былі прадстаўленыя таксама даклады зацікаўленых у развіцці альтэрнатыўнай энергетыкі прадпрымальнікаў, даследчыкаў з Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага універсітэту імя Сахарава, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
“Энергетычны клуб” – супольная ініцыятыва “Офісу за дэмакратычную Беларусь” ((ОДБ) Брусель, Бельгія) і Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў ((BISS) Вільнюс, Літва), якая ажыццяўляецца ў цесным супрацоўніцтве з прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюзу ў Беларусі пры падтрымцы Шведскага міжнароднага агенцтва па развіцці супрацоўніцтва (SIDA) і Міністэрства замежных спраў Даніі.
Мэта “Энергетычнага клубу” палягае ў стварэнні платформы для дыялогу паміж прадстаўнікамі дзяржаўнага сектару Беларусі і нацыянальнай і рэгіянальнай экспертнымі супольнасцямі для абмеркавання найбольш важных пытанняў развіцця энергетычнага сектару краіны і рэгіянальнага супрацоўніцтва з улікам аспектаў энергаэфектыўнасці і энергетычнай бяспекі.
Першая сустрэча “Энергетычнага клубу”, што адбылася 29 кастрычніка 2009 г. у Мінску, сабрала разам незалежных экспертаў, супрацоўнікаў дзяржаўных інстытутаў, навукоўцаў і замежных дыпламатаў. Тады ўдзельнікі абмеркавалі найбольш актуальныя для беларускага энергетычнага сектару выклікі, урокі так званых “газавых войнаў” у рэгіёне і іх наступствы для Беларусі.
Ініцыятыва сварыць “Энергетычны клуб” паўстала пасля паспяховага семінару “Энергетычная палітыка ЕС: дзелімся досведам”, арганізаванага ОДБ у супрацоўніцтве з BISS і Фондам развіцця прававых тэхналогій (Кіеў, Украіна) пад патранажам дэлегацыі Еўрапейскай камісіі (цяпер прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюзу ў Беларусі).
Удзельнікі дыскусіі засяродзіліся на пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця і тым, якім чынам збліжэнне з ЕС магло б гэтаму развіццю паспрыяць.
Ствараючы “Энергетычны клуб”, арганізатары мелі на мэце:
Зрабіць платформу для дыскусій па найбольш важных пытаннях развіцця энергетычнага сектару Беларусі і заахвочвання дыялогу паміж беларускімі і міжнароднымі спецыялістамі, прадстаўнікамі грамадскага сектару наконт будучыні энергетыкі ў Беларусі.
Выпрацаваць на базе кампетэнтнага абмену думкамі рэкамендацыі і прапановы па развіцці транзітнай інфраструктуры, альтэрнатыўных крыніц энергіі ды іншых важных аспектах.
Забяспечыць з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі лепшае разуменне ў грамадстве асноўных праблем развіцця энергетычнага сектару і таго, які ўплыў гэтыя пытанні маюць на штодзённае жыццё звычайных людзей.
Стварыць трывалыя сувязі паміж экспертамі, прадстаўнікамі грамадскага сектару і журналістамі.
Наладзіць больш цеснае ўзаемадзеянне паміж беларускімі спецыялістамі і экспертамі ЕС і дапамагчы адшукаць найбольш дзейсныя механізмы, з дапамогай якіх Еўрасаюз змог бы паспрыяць развіццю такога важнага для беларускай эканомікі сектара, як энергетыка, у тым ліку ў рамках энергетычнай платформы ініцыятывы “Усходняе партнёрства”.
Развитие национальной стратегии энергоэффективности и энергосбережения с учетом европейского опыта: экономические и экологические аспекты. Судиловская В.В.
Роль возобновляемых источников энергии в решении проблемы изменения климата. Кундас С.П.
Alternative Energy Strategies. Transitions to renewables and supply security. Philip Peck.
О возможностях НАН Беларуси в области термохимического разложения биомассы. Горошевич С.Г.

Прафесар Філіп Пэк (Швецыя), Яніс Айзсалніекс(Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюзу ў Беларусі), Вольга Стужынская ("Офіс за дэмакратычную Беларусь", дырэктар)

Яніс Айзсалніекс дае інтэв'ю журналісту агенцтва БелаПАН

Таццяна Манёнак ("Беларусы і рынак"), Марына Багдановіч (Эксперт Цэнтра экалагічных рашэнняў)

Вольга Стужынская, Міхаэль Фогеле (Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюзу ва Украіне і Беларусі), перакладчык, Філіп Пэк

Кацпер Ваньчык (Амбасада Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь), Юрген Шэнк ( Белфрускі інстытут сістэмнага аналізу
дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях - Беліса), Валерыя Шантар (Амбасада Германии в Рэспубліцы Беларусь, супрацоўнік аддзела эканомікі), Любоў Шуліцкая










Сямён Кундас (Міжнародны дзяржаўны эканамічны універсітэт імя Сахарава)

Віталь Сіліцкі (Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў)

Віталь Сіліцкі, Сяргей Гарашэвіч (Інстытут энергетыкі НАН Беларусі), Валерыя Судзілоўская (Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі)

