Экспертыза





Экпертныя праграмы

Наш офіс выступае за пашэрэнне супрацоўнітва паміж беларускімі прафесіяналамі ў галіне энергетыкі, аховы навакольнага асяроддзя, транспарту, вышэйшай адукацыі ды іншых сферах з іх калегамі з краін Еўрасаюзу і “Усходняга партнёрства” (УП). На нашу думку, такое супрацоўніцтва будзе спрыяць збліжэнню з міжнароднымі нормамі і ўкараненню лепшых стандартаў, у той час як абмен досведам з партнёрамі па УП дапаможа абраць найбольш адаптаваныя для Беларусі практыкі і пазбегнуць магчымых памылак і цяжкасцей. 
 
З 2008 года больш як 700 беларускіх экспертаў з даследчых інстытутаў, дзяржаўных і прsватных устаноў, а таксама грамадскіх арганізацый паўдзельнічалі ў 14 навучальных візітах, 19 міжнародных семінарах ды круглых сталах і 4-х тэматычных платформах.
 
Дзякуючы арганізаваным намі мерапрыемствам беларускія спецыялісты атрымалі магчымасць наладзіць кантакты і абмяняцца ідэямі і прыкладамі лепшых ралізатарскіх практык з калегамі з Аўстрыі, Бельгіі, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Казахстана, Малдовы, Нідэрландаў, Польшчы, Славакіі, Укріаны, Чэхіі і Швецыі.
 
Наша экспертная праграма ўжо займела сваім вынікам стварэнне новых парнёрстваў. Напрыклад, дзякуючы нашаму праекту «ЕС і Беларусь: дзелімся досведам», што ажыццяўляўся пры падтрымцы ЕС, было падпісана два мемарандумы аб супрацоўніцтве  паміж РГА «Беларускі саюз транспартнікаў» і Саюзамі транспартнікаў і дарожнікаў Малдовы і Літвы. Падрыхтавана канцэпцыя па гарманізацыі пасажырскіх перавозак аўтамабільным транспартам з нормамі і стандартамі ЕС, якая можа стаць асновай Еўраазійскай інтэграцыі ў гэтай галіне, і шэраг іншых дакументаў і рэкамендацый.
 
Нашы партнёры ў экспертных праграмах
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Міжнародны экалагічны ўніверсітэт імя Сахарава, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Грамадскі Балонскі камітэт, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, РГА «Беларускі саюз транспартнікаў», Цэнтр экалагічных рашэнняў, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, Даследчы цэнтр ІПМ, «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый».