У гэтым годзе амбасада абвяшчае два конкурсы праграмы. Гэта другi конкурс. Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый. Заяўкі, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, сфакусаваны на ажыццяўленне дзейнасці ў рэгіёнах, а таксама прадугледжваюць унёсак з іншых крыніцаў, будуць мець сур’ёзную перавагу. Максімальны бюджэт $25,000. Заяўкі прымаюцца анлайн да 31 траўня 2020.