Шмат хто з сяброў каманды Adukacyja.info атрымлівае якасную фармальную і нефармальную адукацыю па розных спецыяльнасцях, у розных кутках Зямлі, а таксама з выкарыстаннем самых разнастаўных фарматаў, у тым ліку і анлайн. Частка– эксперты ў сферы адукацыі, што маюць досвед у пабудаванні адукацыйнага працэса, другая частка – апантаныя і неабыякавыя выпускнікі, якія хоць і не ведаюць пра таксаномію Блюма і фармулёўку адукацыйных мэтаў, але хочуць дзяліцца сваімі ведамі з беларускімі школьнікамі і студэнтамі, а таксама іншымі зацікаўленымі мэтавымі групамі, напрыклад, валанцёрамі НДА. Запрашаюць настаўнікаў, выкладчыкаў і адукатараў да супрацы!