Аб'явы

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае конкурс на ўдзел у Праграме ім. сенатара Фулбрайта для выпускнікоў/ц беларускіх ВНУ і маладых прафесіяналаў/к з мэтай атрымання ступені магістра на 2020-2021 навучальны год. Неабходнай умовай для ўдзелу ў праграме з’яўляецца наяўнасць ступені бакалаўра. Праграма Фулбрайта забяспечвае фінансаванне на працягу ўсёй праграмы (2 гады): кошт навучання, авіябілетаў, стыпендыі і медыцынскага страхавання. Зацікаўленыя кандыдаты/кі павінны запоўніць анлайн-заяўку да 1 кастрычніка 2019 года.

«Rajok» – гэта пераход з лета ў восень, вобраз, які выкарыстоўваецца ў беларускіх жніўных песнях. Фэст накіраваны на папулярызацыю, знаёмства шырокага кола слухачоў з самымі яскравымі прыкладамі беларускай фольк-музыкі: ад аўтэнтычных носьбітаў традыцыі да сучасных этна-выканаўцаў. 14 - 15 верасня, 12.00 - 23.00, Мінск, пляцоўка Гістарычнага музея па вуліцы К.Маркса, 12.

Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця абвяшчае набор на курсы мовы праграмавання JAVA для пачаткоўцаў і тых, хто ўжо ў тэме. Java – адна з найбольш папулярных моваў праграмавання.  Курс улучае дэталёвы разгляд асноўных канцэпцый ААП, базавых бібліятэк Java – неабходнага функцыяналу для стварэння разнастайных дадаткаў: калекцый аб’ектаў, праца з файламі, сеткай, стварэнне GUI дадаткаў, пабудова шматплыннай архітэктуры і шмат што іншае.

Беларускі ДПЧ імя Б. Звозскава плануе правядзення двух трэнінгаў па праектным менеджменце: 20-22 верасня, а таксама 23-25 верасня. Трэнінг ладзіцца з адной і той жа праграмай, каб ахапіць большую колькасць удзельнікаў_ніц. Трэнінгі пройдуць у Вільнюсе, Літва, у Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава, вул. Латака, 3. Трэба запоўніць анлайн-анкету не пазней за 03 верасня 2019 года да 12:00.

Vitebsk4Me набірае маладых мастакоў/чак, ілюстратараў/к, дызайнераў/к, відэографаў з Віцебска і Віцебскай вобласці на чароўны курс «Адказная графіка». Пажадана – з рэалізаванымі працамі і/альбо партфоліа. Апошні дзень падачы анлайн-заяўкі – 15 верасня 2019. Удзел бясплатны.

Образовательно-досуговое мероприятие, в ходе которого будет возможность узнать много полезного и нового из области психологии; начать формировать/развить навыки осознанности, саморегуляции и эффективной коммуникации. Состоится 7 сентября (суббота), 10.30-18.30 в Молодечно. Это пространство для повышения психологической грамотности, приятного общения, установления новых контактов и полезных связей для всех желающих. Вход свободный, необходимо зарегистрироваться онлайн.

Поўнае фінансаванне трохмесячнай даследчай стыпендыі для даследчыкаў/ц, актывістаў/к і журналістаў/к, што займаюцца грамадзянскім актывізмам і сацыяльнымі праблемамі ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Месца: Прага, Чэхія, мовы: англійская, руская. Апошні тэрмін падачы анлайн-заяўкі 30 верасня 2019 года.

Мэта праграмы (Мінск, Гомель, Баранавічы) - падтрымаць і даць новыя веды тым, хто марыць пра кар'еру, плануе развіваць уласны праект або хоча вырашыць нейкую сацыяльную праблему. Ты можаш узяць удзел у праграме ў якасці ментаркі або мент. Праграма працуе ў фармаце "жанчыны жанчынам". Гэта дапамагае ўбачыць ролевыя мадэлі, знайсці свой стыль лідарства і даведацца пра досвед тых, хто праходзіць падобны шлях. Для ўдзелу падаць заяўку анлайн да 4 верасня 2019.

Семінар пройдзе ў аграсядзібу ў Брэсцкай вобласці і скончыцца на фестывалі «Кантакт» у Новым Двары. На семінары прапрацуеце прадукт, імпакт мэтавую аўдыторыю і магчымасці для развіцця лакальных партнёрстваў у сваім рэгіёне сумесна з Настай Гулявінай (Impact Hub Moscow) і рэзідэнтамі міжнароднай праграмы SDG Accelerator. Удзел, пражыванне, харчаванне бясплатныя. Рэгістрацыя анлайн да 23 жніўня 2019.

1 верасня ў Мінску ўпершыню адбудзецца гарадскі сацыяльны фестываль IBB JubiläumsFest. Ён аб'яднае 50 адукацыйных івэнтаў, якія пройдуць у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя. Ёханэса Рау (IBB Мінск, праспект газеты «Праўда» 11). Час: 10.00-22.00. Уваход вольны.

Старонкі