Прымаюцца працы на Iceland Writers Retreat. У дадатак да агульнага набору канкурсантаў/к, які ў цяперашні час адкрыты для ўсіх, арганізатары прапануюць стыпендыі для тых, хто мае патрэбу ў фінансах. Таленавітым пісьменнікам/цам, якія маюць патрэбу ў фінансавай падтрымцы, прапануецца магчымасць наведаць Ісландскі рэтрыт пісьменнікаў у Рэйк'явіку, Ісландыя, у красавіку 2020 года. Заяўкі анлайн прымаюць да 31 кастрычніка 2019.