Аб'явы

Сусветны саміт прадпрымальнікаў і прадпрымальніц 2019 года (The 2019 Global Entrepreneurship Summit) збірае вядучых прадпрымальнікаў/ц свету ў пяці інавацыйных сектарах 4-5 чэрвеня 2019 (Гаага, Нідэрланды). Арганізатары пакрываюць усе выдаткі. Калі вы хочаце ўзяць удзел, то падавайце заяўку да 30 студзеня 2019 года.

Немецкое объединение «Kanikuli» ищет волонтера/ку для работы с людьми с инвалидностью в Беларуси (Минск). Длительность: с 1-го апреля 2019 по 31-го марта 2020. Чтобы стать волонтером, нужно ответить на следующие вопросы и отправить текст до 15 января 2019г. на volunteer @ kanikuli - ev.de (pdf-файл, обычным шрифтом, не больше 4 страниц).

Тры беларускамоўныя сям’і – Мудрачэнкі, Касьцюкевічы і Бойкі, доўга спрабавалі аддаць дзетак у беларускамоўную групку. Паасобку. Усе варыянты такіх групак на практыцы аказваліся фармальна-беларускамоўнымі. Сем'і распачалі краўд-кампанію ў падтрымку ідэі баланса моваў у садках. Трэба закупіць кнігі і абсталяванне, каб замацаваць уласны поспех і сабраць зацікаўленых бацькоў на Стратэгічны форум, каб дапамагчы спланаваць беларускамоўнае навучанне дзетак.

Imagine Europe - конкурс, на ўдзел у якім запрашаюцца ўсе жадаючыя, усіх узростаў і нацыянальнасцяў. Канкурсантам неабходна прадставіць якой яны бачаць Еўропу ў 2050 годзе, свае ідэі перадаць праз эсэ і відэаролік. 5 канкурсантаў/к атрымаюць па 500€ і будуць запрошаныя на міжнародны семінар. Усе выдаткі, звязаныя з наведваннем семінара будуць аплачаны арганізатарамі конкурсу. Эсэ і відэа прымаюцца да 28 лютага 2019.

Міжнародны цэнтр мультыкультуралізму ў Баку арганізоўвае міжнародную зімовую школу (12-21 лютага, 2019) для студэнтаў/к і даследчыкаў/ц, якія жадаюць узбагаціць свае веды мультыкультуралізму Азербайджана. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі (акрамя кошту візы і страхоўкі) - транспартныя выдаткі, пражыванне, харчаванне. Асноўны крытэрый адбору - эсэ, якія прымаюцца да 31 снежня 2018.

Стипендии на программы School of Machines, Making & Make-Believe’s в 2019 году. Полный список возможных курсов, которые уже распланированы на будущий год, можно посмотреть в прикрепленном файле или ниже. По условиям программы заявку можно подавать только на один курс в течение года. Заявки принимаются до 19 января 2019 года.

Фонд падарожжаў пакрывае выдаткі на праезд, жытло, харчаванне, страхоўку, рэгістрацыйныя ўнёскі і іншыя выдаткі, звязаныя з удзелам прадстаўнікоў/ц беларускіх СМІ ў міжнародных сустрэчах і канферэнцыях, прысвечаных СМІ і беларускім пытанням, на тэрыторыі суседніх краінаў і краінаў-сябраў Еўразвязу. Заяўкі на фонд падарожжаў можна дасылаць штомесяц. Фінансаванне можна атрымаць для падзеяў, арганізаваных з красавікa па снежань 2018. Заяўкі неабходна падаваць у выглядзе запоўненай анкеты не пазней за 20-га чысла кожнага месяца.

«Ліга добраахвотнай працы моладзі» шукае камунікабельнага энергічнага чалавека з добрымі арганізатарскімі здольнасцямі на вакансію менеджара/кі па развіцці (грант-менеджара/ку). Пачатак працы: з лютага 2019 года, занятасць 40 гадзін на тыдзень, гнуткі графік. Каб заявіцца, неабходна даслаць рэзюмэ і motivation letter (in english) на liga.lyvs@gmail.com да 11 студзеня 2019 года з пазнакай «grant-manager».

Фонд дэмакратыі ААН (ФДААН) запрашае арганізацыі і ініцыятывы грамадзянскай супольнасці падаць заяўку на фінансаванне праектаў. Фонд падтрымлівае праекты, накіраваныя на развіццё грамадзянскай супольнасці, удзел у дэмакратычным працэсе, а таксама абарону правоў чалавека. Фінансавая падтрымка да 30 000 USD на адзін праект. Заяўкі прымаюцца ў перыяд з 15 снежня 2018 па 15 студзеня 2019.

Праграма Westwelle Young Founders Programm - цалкам аплачаная шасцімесячная праграма для маладых прадпрымальнікаў і прадпрымальніц. Мэта праграмы - аб'яднаць маладых прадпрымальнікаў/ц з краін, якія развіваюцца ў Берліне і дапамагчы ім у далейшым развіцці сваёй кампаніі. Двойчы ў год (вясной і восенню) 25 маладых прадпрымальнікаў/ц прымаюць удзел у праграме. Арганізатары аплочваюць кошт авія-пералёту, пражывання і харчавання падчас знаходжання ў Берліне. Заяўкі прымаюцца да 8 студзеня 2018.

Старонкі