Кінафестываль Bulbamovie-2014 запрашае беларускіх кінематаграфістаў да ўдзелу ў конкурсе кінатворцаў. Асноўны накірунак фестывалю – кінастужкі кароткага метру, поўнаметражнае кіно таксама вітаецца. Мэта конкурсу - пошук новых талентаў на беларускай прасторы. У склад журы гэтага году ўваходзяць польскія і беларускія спецыялісты як у галіне мастацкага, так і дакументальнага кіно.
Мэты фестывалю:
- папулярызацыя беларускага кіно ў Польшчы,
- дапамога маладым беларускім аўтарам: іх адукацыя і прамоўцыя.
Заяўкі фільмаў на конкурс прымаюцца да 10 верасня 2014 года.