Аб'явы

Міністэрства культуры Польшчы запрашае маладых творцаў удзельнічаць у праграме «Gaude Polonia». Мэта праграмы – спрыянне міжкультурнаму дыялогу, наладжванне сувязяў паміж Польшчай і суседнімі краінамі. Стыпендыі прызначаюцца для маладых творцаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Вітаюцца заяўкі ад кандыдатаў з Беларусі і Украіны.

Цягам тыдня з 24 па 28 лістапада 2014 года у Варшаве (Польшча) адбудзецца Воркшоп па еўрапейскай дыпламатыі, прысвечаны тэмам Ўсходняга партнёрства, палітыкі добрасуседства і знешняй еўрапейскай палітыкі. У мерапрыемстве прымуць удзел эксперты ў галіне знешняй палітыкі Еўразвязу, прадугледжаны трэнінгі па практычных навыках міжнародных перамоў, стратэгічнага планавання і лідарства. Семінар прызначаны для палітычных і грамадзскіх лідараў, дзяржслужачых і прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый, якія імкнуцца даведацца пра тое, што ўплывае на змяненне сітуацыі ў іх краінах. Адукацыйная праграма створана ў партнёрстве з фондам Конрада Адэнаўэра і кампаніяй PZU.

 

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» распачынае конкурс праектых заявак моладзевых арганізацый і ініцыятыў па падтрымцы моладзевых арганізацый і прасоўванні інтарэсаў моладзі. Падача заявак да 30 жніўня 2014 года.

Международный тренинг Reflective Outdoors пройдёт в Литве с 26 сентября по 5 октября 2014 года. Цель тренинга - изучение новых возможностей обучения, методов и практик работы с молодёжью, детьми и взрослыми.

Ініцыятыва для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Initiative Mittel- und Ostereuropa e.V.) з 14 па 21 верасня 2014 года ладзіць у горадзе Бая-Марэ, Румынія, моладзевы абмен «Танцы разам для пераадолення сацыяльных і культурных бар'ераў». Праграма мерапрыемства ўключае воркшопы, дыскусіі на праблемах стэрэатыпаў і сацыяльных бар'ераў.

Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу 5 верасня 2014 года адкрывае курс па вывучэнні беларускай бізнэс-мовы. Прадстаўнікі камерцыйных кампаній атрымаюць магчымасць развіць навыкі вуснай і пісьмовай бiзнес-камунiкацыi для правядзення перамоваў, нарадаў, прэзентацый і сумоўяў па-беларуску. 

Фундацыя імя Генрыха Бёля прапануе каля тысячы стыпендый для студэнтаў, якія навучаюцца ці плянуюць навучэнне ў Германіі. Да ўдзелу ў конкурсе стыпендый запрашаюцца кандыдаты, якія маюць выдатныя акадэмічныя поспехі, з'яўляюцца сацыяльна і палітычна актыўнымі.

З 13 па 18 кастрычніка 2014 года арганізацыя "United for Intercultural Action" ("Разам за міжкультурнае ўзаемадзеянне") ладзіць у Баржомі, Грузія, канферэнцыю на тэму: "Што падзяляе Еўропу?" Цэнтральнай тэмай дыскусій будзе тэматыка фундаментальных правоў чалавека і каштоўнасцяў. У прыватнасці, у цэнтры ўвагі канферэнцыі - правы сацыяльных меншасцяў.

Каралеўскі інстытут міжнародных зносін Chatham House у супрацоўніцтве з фондам імя Роберта Боша ладзяць навучанне для кандыдатаў з краін Усходняга Партнёрства і Расіі. Стыпендыі прызначаны для спецыялістаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана,  Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны для ўдасканалення ведаў аб пост-савецкай палітыцы і развіцця даследчых навыкаў.

Упершыню ў Віцебску з 12 па 14 верасня 2014 года пройдзе міжнародны хакатон Garage 48, які мае мэтай аб'яднаць маладых стартапераў і IT-спецыялістаў. Цягам 48 гадзін разам з мясцовымі ўдзельнікамі ў камандах будуць працаваць госці з Мінска, Эстоніі, Латвіі і Літвы. Арганізатары мерапрыемства - супольнасць Startup Belarus, бізнес-клуб Startup HUB Imaguru і віцебская арганізацыя DevOWL Meetup

Старонкі