Аб'явы

  Ініцыятыва для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (InMOE) запрашае моладзь на семінар па пермакультуры (вядзенні перманентнай сельскай гаспадаркі) і развіццю мясцовых супольнасцяў. Семінар адбудзецца ў Румыніі з 15 па 21 верасня 2014.

 

  Клуб маладых лідараў ладзіць летнюю бізнэс-школу ў Румыніі, адзіную ў Паўднёва-усходняй Еўропе, якая каардынуецца Сусветным банкам. Удзельнікі змогуць пазнаёміцца з інвестарамі сусветнага ўзроўня, трэйдэрамі з Нью-Ёрка і Лондана.

Бізнэс-школа Абердзін (Aberdeen Business School) прапаноўвае 150 стыпендый для выбітных студэнтаў, якія шукаюць магчымасць пакрыць частку навучання ў адной з лепшых бізнэс-школ Злучанага Каралеўства.

 Узнагароды ў памеры 2000, 1500 ці 1000 фунтаў стэрлінгаў атрымаюць студэнты, якія будуць адпавядаць наступным патрабаванням: рэлевантная вышэйшая адукацыя ў дачыненні да абраных курсаў; адпаведны прафесійны досвед; сабістыя дасягненні, якія паказваюць, што кандыдат мае здольнасць унесці ўклад ва ўніверсітэцкую супольнасць. 

З 22 па 26 кастрычніка 2014 года ў Берліне адбудзецца моладзевая канферэнцыя “IT 4 change”. Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца 28 сацыяльныч прадпрымальнікаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
 Маладыя актывісты маюць магчымасць прыняць удзел у 5-дзённай канферэнцыі, абмяняцца досведам, атрымаць матывацыю і натхніцца праз міжнародныя знаёмствы да новай дзейнасьці.

8 - 9 лістапада 2014 года ў Берліне адбудзецца навуковая канферэнцыя Falling Walls - штогадовае мерапрыемства, якое прысвечана перспектывам развіцця і дасягненням еўрапейскай навукі. Да ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі і асвятлення падзеі арганізатары мерапрыемства запрашаюць зацікаўленых блогераў і журналістаў.

З пачатку рэалізацыі праграмы "Erasmus +", еўрапейскія моладзевыя арганізацыі маюць шанец будаваць новыя партнэрствы для развіцця моладзевых абменаў з акцэнтам на моладзевай занятасці і прадпрымальніцтва. Цягам чатырох дзён моладзевыя актывісты ў тым ліку з Беларусі маюць шанец атрымаць новы досвед у сферы моладзевага прадпрымальніцтва і дзейнасці моладзевых арганізацый.

 

Саксонскі фонд медыяадукацыі ладзіць 10-дзённы семінар для журналістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Мэта адукацыйнага курса – даць магчымасць замежным журналістам азнаёміцца з працай нямецкіх сродкаў масавай інфармацыі і ўмацаваць міжнародныя сувязі паміж медыя. Тэма семінара гэтага года – “Журналісты як медыятары агульнаеўрапейскай ідэі”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца са структурай і прынцыпамі працы тэлебачання, радыё і інтэрнэт-СМІ Нямеччыны.

Конкурс мае дапамагчы моладзевым арганізацыям прыцягнуць новых сябраў, умацаваць сувязь з былымі ўдзельнікамі арганізацыяў і ініцыятыў, а таксама палепшыць узаемасувязь з мэтавай групай праз ажыццяўленне разнастайных кампаній. У конкурсу два прыярытэты: правядзенне кампаній на абароне і прасоўванні правоў моладзі і развіццё моладзевых арганізацый і ініцыятыў праз умацаванне сувязі з мэтавай аўдыторыяй.

  Каманда сайта http://learner.by стварае дыстанцыйныя курсы ангельскай мовы. Настаўнікі запрашаюць у свае шэрагі творчых, ініцыятыўных, зацікаўленых у сучасных сродках навучання педагогаў і людзей, якія дапамогуць развіццю праекта. Вы можаце стаць чальцом каманды, засвоіць сістэму дыстанцыйнага навучання знутры, стварыць свой асабісты курс ці далучыцца да ўжо існуючай праграмы навучання. Адваротная сувязь: kapelkasm@gmail.com.

Адукацыйны курс Visegrad School of Political Studies Meets the Eastern Partnerships адбудзецца восенню 2014 года. Мэта праекта – распаўсюд досведу Польшы і іншых краін V4 (Вышаградзскай групы) у галіне трансфармацыяў сярод новага пакалення грамадскіх і палітычных лідараў Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Азербайджана і Арменіі.

Старонкі