Аб'явы

Каманды маладых людзей запрашаюцца да ўдзелу ў праекце “Гарадзскія культурніцкія практыкі”. Мэта праекта - рэалізацыя новых ідэй па культуры і мастацтве ў Віцебску.

Аўстрыйскі навуковы фонд у супрацоўніцтве з універсітэтамі Граца (Аўстрыя) абвяшчаюць набор на міжнародныя PhD-праграмы па накірунках "Метабалічныя і сардэчна-сасудзiстыя захворванні", "Малекулярныя асновы інфлямацый", і "Малекулярная медыцына".

Программа GFPS-Polska объявляет приём заявок на стипендии в Польше для студентов из Беларуси. Стипендии рассчитаны на летний учебный семестр 2015 года (с марта по июль). Стипендиальная программа реализовывается при поддержке Фонда Польско-Немецкого сотрудничества.

Урад Ізраіля прапаноўвае шэраг стыпендый для замежнікаў, якія жадаюць удзельнічаць у праграмах абмена ці ў правядзенні даследванняў у Ізраілі.

Універсітэт Лазанны (Швейцарыя) прапаноўвае дзесяць стыпендый для навучання ў магістратуры ў 2015-2016 гадах. Стыпендыі выдзяляюцца на любыя магістарскія праграмы, якія выкладаюцца ў Лазанскім універсітэце, акрамя некаторых адукацыйных праграм у галіне медыцыны, адукацыі і права.

Заканчваецца набор на ўдзел у Міжнародным адукацыйным курсе для журналістаў «Узмацненне ўплыву журналісцкай супольнасці на забеспячэнне правоў чалавека», які пройдзе з кастрычніка па снежань 2014 года ва Ўкраіне, Польшчы і Чэхіі.

Абвешчаны конкурс праектных прапаноў "Падтрымка лакальных грамадскіх ініцыятываў". На конкурс прымаюцца прапановы, накіраваныя на вырашэньне сацыяльных праблемаў жыхароў пэўнага населенага пункту альбо прадстаўнікоў пэўнай сацыяльнай групы, а таксама на актывізацыю насельніцтва для рашэньня гэтых праблемаў. У першую чаргу будуць падтрымлівацца кампаніі, скіраваныя на працу з грамадзянамі, якія не заангажаваныя ў палітыцы ды грамадзкіх арганізацыях.

Глобальный экономический фонд приглашает белорусские общественные организации и сельские поселковые советы принять участие в конкурсе программы малых грантов 2014 года. Размер грантов составляет до $50 000. Программа не финансирует полный бюджет новых проектов - предполагается вклад организаций и (или) их партнёров.

Ва ўдзельнікаў 4-га конкурсу сацыяльных праектаў "Social Weekend" ёсць магчымасць атрымаць больш за $10 000 на праект, што накіраваны на змяненне свету. Да канца гэтага месяца ёсць магчымасць даслаць сваю ідэю, з шэрагу тых, што змяняюць свет да лепшага, каб паўдзельнічаць у розыгрышы грантаў на суму больш за $10 000. Ідэі павінныя быць звязаныя з адукацыяй, культурай, дабрачыннасцю, аховай здароўя і інш.

За ўсю гісторыю конкурсу было прафінансавана больш за 30 праектаў, сярод якіх пошукава-выратавальны атрад "Анёл", праект "Яны маюць права жыць", праект "Велокухня (Bike Kitchen)", фестываль беларускай культуры "Багач", праект "Архітэктура, якая гаворыць", і інш.

18-19 кастрычніка 2014 у горадзе ва Ўкраіне пройдзе другі Міжнародны моладзевы форум, што мае мэтай сабраць вялікую колькасць грамадска актыўнай моладзі з усяго свету. На працягу двух дзён у рамках форуму будуць праходзіць прэзентацыі, дыскусіі, трэнінгі і экскурсіі па старажытным горадзе Луцк.

 

Старонкі