Аб'явы

Мэта праграмы: ўмацаванне патэнцыялу вясковых ініцыятыў, якія ажыццяўляюць культурна-гістарычную і адукацыйную дзейнасць у сельскіх рэгіёнах.
 

Да ўдзелу запрашаюцца партнёрскія ініцыятывы, якія займаюцца адукацыйнай і культурна-асветніцкай дзейнасцю ў сельскай месцовасці і аддалёных рэгіёнах і плануюць зарэгістраваць сваю недзяржаўную арганізацыю (НДА).

Учреждение "Новая Евразия" объявляет о начале проведения кампании информационно-консультационных мероприятий этого года "Управление некоммерческой организацией: технологии и инструменты".

Цель - повысить компетенции руководителей, сотрудников и волонтёров некоммерческих организаций в вопросах планирования, использования и оценки различных технологий и инструментов управления, необходимых для развития деятельности организаций и их устойчивого функционирования.

5 сакавіка 2015 года ў 14.00 (па мінскім часе) адбудзецца вэбінар на тэму "Асаблівасці развіцця дзяцей і падлеткаў". Тэмы вэбінару - асноўныя этапы і сферы развіцця дзяцей, перашкоды для гарманічнага развіцця, патрэбы ў розных узроставых перыядах, адрозненні развіцця ў сям'і і па-за сям'ёй. Мэта арганізатараў вэбінару - сфарміраваць разуменне да падыходаў узаемадзеяння з падлеткамі, фармуляванне адэкватных патрабаванняў да іх.

Вядоўца вэбінару - Любоў Ларыяшвілі, юрыст, псіхолаг, галоўны спецыяліст Кіеўскага гарадскога цэнтра сацыяльнай службы для сям'і, дзяцей і моладзі, коўч, трэнер па падрыхтоўцы будучых апекуноў, прыёмных бацькоў, выхавацеляў, аўтар трэнінгавых праграм для бацькоў і спецыялістаў.

Працяг вэбінару - 1,5 гадзіны. Удзел бясплатны.

З 6-га па 12-га ліпеня 2015 года ў Вільнюсе (Літва) пройдзе трэнінг для будучых лідараў у межах Школы сумленнасці Transparency International (TISI). Тэма трэнінгу - барацьба з карупцыяй і падсправаздачнасць. Удзельнікі Школы сумленнасці азнаёмяцца з апошнімі сучаснымі практыкамі ў гэтай галіне і атрымаюць магчымасць ажыццявіць новыя ідэі.

 

Рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя "Грамадзянскі форум" запрашае ў Нарву (Эстонія) на семінар "Маладыя людзі выбіраюць" у межах праграмы  Erasmus +. Запрашаюцца ініцыятыўныя моладзевыя лідары 16-24 гадоў.

Семінар скіраваны на распаўсюд еўрапейскіх каштоўнасцей,  распрацоўку механізмаў удзелу моладзі ў жыцці грамадства на мясцовым, нацыянальным узроўні і на межкультурную камунікацыю.

Дэдлайн - 15 сакавіка 2015 года.

Фундацыя амерыканскіх даследаванняў (TFAS) з 11-га ліпеня па 4-га жніўня 2015 года запрашае ў горад Прагу (Чэхія) у міжнародную летнюю школу па палітыцы і ўрэгуляванні канфліктаў.  Мэта навучання - даследванне фундамэнтальных пытанняў палітычнай філасофіі і палітэканомікі. Лекцыі чытаюць лепшыя выкладчыкі са Злучаных Штатаў.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты, выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў.

Международное общественное объединение "Гендерные перспективы" объявляет набор кандидатов на должность руководителя "горячей линии" для пострадавших от домашнего насилия.  Требования к кандидатам: высшее образование в области социальных наук, информированность по вопросам гендерного равенства, борьбы с домашним насилием и торговлей людьми, 5-летний профессиональный опыт реализации проектов и управления коллективом.

Міжнародны фонд культурнай разнастайнасці (IFCD) ладзіць 6-ты конкурс праектных заявак. Вітаюцца праекты, якія вядуць да структурных зменаў і скіраваны на распрацоўку ці рэалізацыю стратэгій, што аказваюць непасрэдны эфект на стварэнне, вытворчасць, распаўсюд і доступ да культурнага самавыяўлення, паслуг, тавараў і відаў культурнай дзейнасці. Вітаюцца прапановы, што маюць мэтай умацаванне адпаведнай інстытуцыянальнай інфраструктуры, прафесійнага патэнцыялу, арганізацыйных структур.

Каледж Еўропы запрашае ў летнюю школу PhD "Еўрапейская палітыка суседства пад ціскам: Еўразвяз і Ўсходняе і Паўднёвае суседства". Школа ладзіцца ў супрацоўніцтве з Цэнтрам па вывучэнні еўрапейскай палітыкі і грамадства ва Ўніверсітэце імя Бэн-Гурыёна і Фондам імя Конрада Адэнаўэра.

Дэдлайн падачы заявак - 10 сакавіка 2015 года.

Моладзевыя лідары запрашаюцца да ўдзелу ў трэнінгавым курсе "Erasmus + для цябе", які пройдзе з 21-га па 26-га красавіка 2015 года ў Славакіі. Мэта трэнінгу - сацыяльная інклюзія і праца з моладдзю з цыганскай нацыянальнай меньшасці ў межах праграмы "Моладзь у дзеянні".

Старонкі