Аб'явы

Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў запрашае актыўных студэнтаў 1-3 курсаў вышэйшых навучальных устаноў Мінска ў Акадэмію студэнцкага лідарства, якая ёсць адукацыйнай праграмай.

Навучанне ўключае засваенне практычных навыкаў па працы з камандай, вядзенні перамоваў з адміністрацыяй, тайм-мэнэджмэнце, публічным прамовам, камунікацыі з журналістамі. Праграма прадугледжвае абмен досведам з лідарамі еўрапейскіх студэнцкіх арганізацыяў.

Фундацыя Safe Trust, якую адмініструе Сусветны банк, Швейцарскі Дзяржсакратарыят па эканамічных справах (SECO) і Еўракамісія, мае мэтай палепшыць кіраванне дзяржфінансамі ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Група Safe Trust аказвае падтрымку па ацэнцы кіравання дзяржаўнымі фінансамі (PFM), рэалізацыі дзеянняў па паляпшэнні дзяржаўнага фінансавага менеджмэнту і абмену практычным досведам ў краінах вызначаных рэгіёнаў.

"Міжнародны фонд жанчын, працуючых у СМІ" (IWMF) абвяшчае конкурс грантаў на праекты ў галіне медыя. Фінансаванне ажыццяўляецца Фондам імя Говарда Баффета. (Howard G. Buffett Fund For Women Journalists). Медыяпраекты могуць уключаць: журналісцкія расследванні, стварэнне кнігаў, дакументальнага кіно, радыёперадач, ініцыятывы па развіцці сродкаў масавай інфармацыі і працу над журналісцкім матэрыялам.

Удасканаленне прафесіных навыкаў уключае стыпендыі, трэнінгі па бяспецы, наведванне канферэнцый і семінараў.

Група Сусветнага банку запрашае на дыстанцыйны курс "Зменьшыць нагрэў: Чым пагражае павышэнне сусветнай тэмпературы на 4 °C?". Навучэнцы пазнаёмяцца з самымі апошнімі навуковымі дадзенымі і меркаваннямі палітыкаў пра глабальнае пацяпленне, даведаюцца пра магчымыя наступствы раставання ледавікоў, павышэння ўзроўню Сусветнага акіяну, цеплавых хваляў, а таксама пра ўдзеянне гэтых з'яў на селькую гаспадарку, даступнасць водных рэсурсаў, здароўе людзей і экасістэмы. Курс утрымлівае інфармацыю, як пазбегнуць негатыўных наступстваў.

Працяг курсу - 5 тыдняў (па 3-5 гадзін на тыдзень). Дыстанцыйны курс складаецца з фільмаў, відэалекцыяў, інтэрактыўных тэстаў, заданняў і абмеркавання на форуме.

ELS сумесна з Ініцыятывай ААН "Узаемадзеянне з акадэмічнымі кругамі" (UNAI) ладзіць конкурс студэнцкіх эсэ. Удзельнічаць могуць студэнты старэйшыя за 18 гадоў.

На конкурс прымаюцца эсэ памерам ня больш за 2 тыс. словаў. Працы тэматычна павінны быць скіраваныя да глабальных праблемаў у кантэксце 70-годдзя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і вызначаць новыя мэты ўстолівага развіцця, якое характарызуецца культурнай і моўнай разнастайнасцю.

Саюз беларускіх пісьменнікаў і міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" запрашаюць зрабіць унёсак для ўсталявання помніка народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну да 80-годдзя са дня яго народзінаў.

Помнік Рыгору Барадуліну за аўтарствам скульптара Мікалая Байрачнага плануецца ўсталяваць на радзіме паэта - у мястэчку Ўшачы Віцебскай вобласці ў сакавіку 2015 года.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае на запрашае студэнтаў бакалаўрыяту і магістратуры прыняць удзел у міжнароднай студэнцкай канферэнцыі "Еўропа-2015. Эфект перабудовы: рэжымы і рызыкі шматгалосых ведаў". Удзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з магістарскімі і бакалаўрскімі акадэмічнымі праграмамі ЕГУ.

Канферэнцыя пройдзе 15-16 траўня 2015 года ў Вільні.

Інстытут тэхналогій і сацыяльных зменаў "TechChange" прапануе студэнтам і выпускнікам летнюю стажыроўку ў ЗША. Мэта навучання - засваенне новых тэхналогіяў, навыкаў і ведаў. Стажыроўка прадугледжвае наведванне арганізацыяў, якія працуюць у сферы тэхналогій і сацыяльных зменаў.

Грамадскае аб'яднанне "Фаланстэр" запрашае актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскіх арганізацыяў і супольнасцей на майстар-класы па разгортванні лакальных wi-fi-сетак. Мэта мерапрыемстваў - набыць навыкі па наладжванні інфармацыйнага абмену падчас арганізацыі фестываляў, летнікаў, турніраў, канферэнцый, семінараў і г.д.

Майстар-класы будуць цікавымі для ўсіх жадаючых паглыбіць свае тэхнічныя веды.

Удзельнічаць у конкурсе малых грантаў могуць грамадскія аб’яднанні, некамерцыйныя арганізацыі, муніцыпалітэты, школы ды іншыя дзяржаўныя ўстановы. Дэдлайн - 1 сакавіка 2015 года.

Старонкі