Аб'явы

25 жніўня ( 12:00-18:00, культ. цэнтр Корпус (г. Мінск, пр. Машэрава 9/8) вы зможаце пазнаёміцца з праваабарончымі, студэнцкімі, сацыяльнымі і экалагічнымі арганізацыямі і ініцыятывамі, паваланцёрыць па інтарэсах, атрымаць новы вопыт і зарад эмоцый на ўвесь дзень.

Пресс-клуб расширяет команду и сейчас открыты сразу две вакансии - редактор-аналитик и журналист-кампейнер. Полная занятость, гибкий график. Интересная работа, возможности для профессионального роста. Зарплата по результатам собеседования. Начало работы: сентябрь 2019.

Праект Еўрапейскага корпуса салідарнасці ў Латвіі, які дазваляе удасканальваць і развіваць кампетэнцыі ў сферы працы з моладдзю ў моладзевых цэнтрах (01 верасня 2019 - 30 жніўня 2020). Запрашаюцца маладыя людзі 18-30 гадоў, валоданне ангельскай на размоўным узроўні; адказнасць і ўменне працаваць пры гнуткім графіку (у тым ліку ў выходныя дні); матывацыя і адказны ўдзел у праекце; гатоўнасць прымяніць атрыманыя навыкі пасля вяртання. Даслаць рэзюмэ ў фармаце Europass і кароткую! матывацыю па адрасе evs.oip@gmail.com з тэмай ліста Латвия_ЕВС трэба да 20 жніўня 2019.

Курс накіраваны на паглыбленне матываванымі маладымі людзьмі (узрост 18-39) ведаў у галіне правоў чалавека, актывізацыю іх практычнага прымянення ў прафесійнай і грамадскай сферах. Удзел у праграме і навучальныя матэрыялы - бясплатныя. Арганізатары бяруць на сябе інышя выдаткі. Правядзенне сесій запланавана ў Беларусі і Літве. Заяўкі прымаюцца да 20 жніўня 2019.

28 жніўня (Ў галерэя сучаснага мастацтва, вул. Кастрычніцкая, 19, з 18.00 да 21.00) запрашаюць на Шчырыя размовы пра інклюзію – гэта камунікацыя ў невялікіх групах з першакрыніцамі інфармацыі. Пры гэтым усе размовы прысвечаны адной тэме - інклюзія. Уваход вольны па рэгістрацыі.

Каманда праекта «Мапы заўтрашняга дня» запрашае піяршчыка-маркетолага кіраваць складаннем камунікацыйнай і маркетынгавай стратэгіі IT-прадукта. Вынікам працы каманды стане інтрактыўная мапа, дзе карыстальнікі змогуць пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама шукаць магчымасці супрацоўніцтва і валанцёрства. аслаць матывацыйны ліст з пазнакай «МАПА ЗАЎТРАШНЯГА ДНЯ» на пошту falanster.by@gmail.com да 31 жніўня.

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. У рамках конкурса будуць падтрыманыя малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі. Памер гранта складае ад 2 000 да 5 000 эўра. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 30 кастрычніка 2019 года.

7 верасня 2019 г. на пляцоўцы бізнес-інкубатара ЗАА «МАП ЗАА» па адрасе: Мінскі раён (аграгарадок Калодзішчы), вул Мінская 5 адбудзецца фестываль вясковага бізнесу «Тутэйшая гаспадарка». Пачатак – аб 11 гадзіне раніцы. Да ўдзелу запрашаюць прадстаўнікоў вясковага бізнесу, якія займаюцца вытворчасцю і перапрацоўкай «зялёнай» і арганічнай сельскагаспадарчай прадукцыі на вёсцы: фермераў, уладальнікаў асабістых падсобных гаспадарак, прадпрымальнікаў. Таксама чакаюць прадстаўнікоў мясцовых улад і кіравання, некамерцыйных арганізацый, устаноў адукакацыі і бізнесу з рэгіёнаў Беларусі.
Удзел ў фестывалі і ўваход на мерапрыемства – бясплатны. Апошні дзень рэгістрацыі  – 30 жніўня 2019 г. 

Каманда кіна-дыскусійнага праекта «Пасля тытраў» кліча да сябе ў госці глядзець кінастужку «Рокетмен» (2019, 18+). Арганізатары прапануюць высветліць - ці была неабходнасць выразаць пэўныя сцэны, як менавіта гэта паўплывала на ўспрыманне фільма і ці мела месца тая самая «цэнзура», пра якую нямала гаварылася ў дыскусіях. 10 жніўня ў 19:00 па адрасе З. Бядулі 3 (уваход са двара). Удзел: Донат ад 2 р (частковае пакрыццё выдаткаў на каву-паўзу) і невялікая рэгістрацыйная форма.

Школа молодых менеджеров публичного администрирования ищет аналитика данных (Data Analyst) для проектов Кошт Урада, Открытые Закупки и BIPART. Присылайте свое резюме и краткое мотивационное письмо (2-3 абзаца о том, почему вы считаете себя подходящей кандидатурой на эту позицию) до 10 августа на адрес uk@sympa-by.eu.

Старонкі