Зялёны ўік-энд у Мінску
чцв, 2016-06-02 12:05
5 чэрвеня 2016 года ў мінскай Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" пройдзе сямейны эка-фестываль "Зялёны ўік-энд".
Мерапрыемства прысвечана ўрбаністыцы. Сёлета госці фестывалю будуць шукаць адказы на пытанне "Горад для чалавека ці чалавек для горада?": на мерапрыемстве можна пазнаёміцца з сучаснымі функцыянальнымі практыкамі развіцця гарадской прасторы, падыходамі да вырашэння экалагічных праблем, г.д.
У праграме фестывалю - "жывая бібліятэка", воркшопы па лэнд-арце, стрыт-арце, інш. Пачатак - а 12-й гадзіне.
Мерапрыемства ладзіцца па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, 37 А. Уваход платны.
Падрабязней - тут.
Крыніца: YGallery.by.