Зялёны летнік 2019 (у Пастаўскім раёне, Беларусь)
аўт, 2019-07-09 11:06
Зялёны летнік 2019 адбудзецца 1-4 жніўня ў Пастаўскім раёне на маляўнічым хутары каля возера Балдук. Будзе забяспечаны паезд з Мінска і назад. Паколькі колькасць месцаў абмежаваная, адбор будзе праводзіцца на аснове формы заявы: запоўніце яе анлайн да 15-га ліпеня 2019.
Большая частка ўдзельнікаўі ўдзельніц — маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Калі вы не ўпісваецеся ў гэтыя рамкі, але велімі матываваныя — не саромейцеся запоўніць анкету, арганізатары будуць гатовыя абмяркоўваць выключэнні.
Гэты летнік для вас калі:
- Вам не ўсё адно, што адбываецца вакол, і вы спрабуеце змяняць свет да лепшага.
- Вы актыўныя і маеце вопыт удзельніцтва ці працавалі ў грамадзянскіх ініцыятывах ці іншых арганізацыях, або вельмі жадаеце паспрабаваць сабе ў гэтым накірунку.
- Вас натхняюць і чапляюць: экалогія, устойлівае развіццё, сацыяльная справядлівасць, правы меншасцяў, фемінізм, захаванне міра, нягвалт.
- Вас не палохае слова "палітычнае", ці вы гатовыя разбірацца са сваім стаўленнем да яго.
- Вы адкрыты да развіцця і новага досведу, гатовы пашыраць свой светапогляд і сферы чыннасці.
Крыніца: greensummercamp.tilda.ws