Зялёная Сетка: Вакансія аператара гарачай лініі (Беларусь)

Таварыства "Зялёная Сетка" (Беларусь) прапануе вакансію аператара гарачай лініі ў сувязі са стартам новага праекту.

Патрабаванні да кандыдатаў/кандыдатак: камунікабельнасць, стрэсаўстойлівасць, валоданне беларускай і рускай мовамі, адсутнасць дэфектаў маўлення, кампутарная пісьменнасць, інш. Умовы працы - няпоўная занятасць (з 9:00 да 18:00 у панядзелак, сераду і пятніцу).

У абавязкі ўваходзяць: прыём і апрацоўка тэлефонных званкоў грамадзян; суправаджэнне заявак; маніторынг; аналітычная праца; удзел у працоўных сустрэчах і нарадах, інш.

Кандыдатам неабходна даслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст на электронную скрыню: [email protected].. Дэдлайн - 22 жніўня 2016 года. Даведкі па тэл.: (029)  690 93 00, праз е-мэйл: [email protected]. Падрабязнасці - па гэтай спасылцы.

 

Паводле GreenBelarus.info.