Зялёная Сетка: Трэнінг па маніторынгу праектаў міжнародных банкаў развіцця (Мінск)
Таварыства "Зялёная сетка" (Беларусь) запрашае на трэнінг па бэнквотчынгу (bankwatching) - грамадскім маніторынгу праектаў, што рэалізуюцца міжнароднымі банкамі развіцця (Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, Сусветным банкам, Еўрапейскім інвестыцыйным банкам), а таксама Еўразвязам.
Бэнквотчынг - гэта адвакацыйны механізм, скіраваны на тое, каб фінансавая дапамога па развіцці выкарыстоўвалася максімальна ўстойліва і з улікам інтарэсаў жыхароў краіны, без шкоды навакольнаму асяроддзю.
Вядоўца трэнінгу - украінскі эксперт Аляксей Пасюк, прадстаўнік міжнароднай сеткі "CEE Bankwatch".
Удзельнікі трэнінгу даведаюцца:
- якія банкі развіцця і міжнародныя фінансавыя арганізацыі працуюць у рэгіёне Ўсходняй Еўропы;
- пра палітыку банкаў развіцця і працэс прыняцця рашэнняў;
- механізмы ўплыву грамадскіх арганізацый і падачы скаргаў;
- дзейнасць міжнародных фінансавых структур у Беларусі;
- інш.
Запланаваны практычны занятак па аналізе стратэгіі ЕБРР.
Трэнінг пройдзе ў Мінску 12-га кастрычніка 2016 года.
Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў ідзе па 5-га кастрычніка. Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на дарогу ў Мінск для ўдзельнікаў з рэгіёнаў Беларусі. Даведкі па тэл.: (029) 523 26 22 (Настасся), праз е-мэйл: [email protected].
Крыніца: GreenBelarus.info