ЗША: Праграма Фулбрайта па абмене спецыялістамі для ўніверсітэтаў

У межах праграмы Фулбрайта па абмене спецыялістамі беларускім установам вышэйшай адукацыі прапануецца скарыстацца паслугамі амерыканскіх навукоўцаў або экспертаў і запрасіць іх для абмену досведам і дзеля развіцця прафесійных кантактаў у 2016-2017 навучальным годзе.

Праграма Фулбрайта прадугледжвае ўдзел амерыканскіх экспертаў у кароткачасовых праектах (цягам ад 2-х да 6-ці тыдняў у беларускіх вышэйшых навучальных установах). Праекты абмену могуць ўключаць чытанне лекцый, правядзенне семінараў, ацэначных праектаў (апытанняў і даследаванняў), удзел у навуковых праграмах, канферэнцыях, кансультацыі для адміністратараў і выкладчыкаў, ацэнку і распрацоўку навучальных праграм і матэрыялаў, праграм падрыхтоўкі выкладчыкаў.

Па ўмовах удзелу ў праграме, звычайна беларускія ўніверсітэты, зацікаўленыя ў прыёме амерыканскіх спецыялістаў, бяруць на сябе выдаткі на іх пераезды па краіне, харчаванне і пражыванне. Праграма Фулбрайта пакрывае выдаткі на міжнародны пералёт і ганарар амерыканскіх экспертаў.

Дадатковую інфармацыю пра праграму Фулбрайта можна атрымаць на гэтай старонцы.

Па форму заявак і тлумачэнні, калі ласка, звяртайцеся ў Aддзел інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску па электронным адрасе: [email protected].

 

Паводле: Belarusian.Minsk.USembassy.gov.