Зручны горад: Лекцыя пра петыцыі і звароты (Мінск)
Таварыства "Зялёная сетка" (Беларусь) запрашае ўсіх зацікаўленых на сустрэчу "Пра петыцыі і не толькі", якая пройдзе 24 лістапада 2016 года ў Мінску і ўяўляе прэзентацыю праекта "Зручны горад. Petitions.by".
Госці сустрэчы даведаюцца: што такое "петыцыя" і для чаго яе ствараюць, як слушна пісаць петыцыі і іх прасоўваць, ці дапамагаюць петыцыі ў вырашэнні праблем, на якія петыцыя людзі падпісваюцца больш, г.д.
Вітаюцца ўсе, хто хоча навучыцца пісаць петыцыі і афіцыйныя звароты, абмеркаваць эфектыўнасць петыцый у Беларусі, пазнаёміцца з рэсурсамі для стварэння петыцый, хто хоча прыцягнуць увагу грамадства да нейкай праблемы, інш.
Вядоўцы сустрэчы:
- Уладзь Кавалкін - кіраўнік праекта "Зручны горад. Petitions.by";
- Алена Шалковіч - юрыст праекта "Зручны горад. Petitions.by".
Анлайн-рэгістрацыя на сустрэчу ідзе да 23 лістапада 2016 года. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Новавіленская, 38. Пачатак - а 19-й гадзіне. Падрабязней тут.
Крыніца: GreenBelarus.info