Зімовы семестр у Германіі

Аб’яднанне студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе (GFPS) сумесна з фундацыяй польска-нямецкай супрацы прапануе стыпендыі для беларускіх студэнтаў/к і магістрантаў/к для навучання ў нямецкім універсітэце на працягу зімовага семестра 2019 года (кастрычнік 2019 – люты 2020 года). Стыпендыя ўключае падтрымку і ментарства, дапамогу з пошукам інтэрната, афармленнем дакументаў у нямецкім універсітэце, поўнае фінансаванне жыцця ў Германіі, аплату візавых і ўніверсітэцкіх збораў, страхоўку. Дэдлайн – 26 красавіка 2019 года.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • валоданне нямецкай мовай на добрым узроўні (B2);
  • актыўны ўдзел у грамадскім і/альбо культурным жыцці Беларусі;
  • паспяховае навучанне ва ўніверсітэце;
  • жаданне бліжэй пазнаёміцца з нямецкім грамадствам, гаспадаркай, палітычнымі працэсамі, навукай і культурай.
     

Абавязковыя ўмовы для падачы заяўкі:

  • беларускае грамадзянства;
  • статус навучэнца адной з беларускіх ВНУ (мінімальна 3 курс).
     

Крыніца: gfps.org