Зімовая школа ў Італіі «Прадуктыўнасць рэгіянальнага і мясцовага развіцця»
Еўрапейская рэгіянальная навуковая асацыяцыя і Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ладзяць другую зімовую школу ERSA Winter School. Тэма школы: «Прадуктыўнасць рэгіянальнага і мясцовага развіцця». Школа будзе праведзена ў цэнтры развіцця OECD Trento Centre for Local Development Трэнта, Італія с 21 па 25 студзеня 2019. Кошт удзелу - 250€. У гэтую суму ўваходзіць: пражыванне, харчаванне, цырымонія закрыцця і экскурсія. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 28 верасня 2018.
Праграмам зімовай школы 2019 надасць асаблівую ўвагу ўзаемадзеянню паміж эмпірычным, тэарэтычным і палітычным аналізам па наступных тэмах:
- прадпрымальніцтва, інавацыі і рэгіянальнае развіццё;
- гарадская агламерацыя і прадукцыйнасць;
- сацыяльныя інавацыі і інклюзіўны рост;
- творчасць, культура і развіццё гарадоў;
- сацыяльны капітал, установы і інавацыі;
- прасторавае развіццё, рост і інавацыі;
- лакальная і кластарная палітыка;
- і іншыя тэмы.
Школа разлічана на студэнтаў аспірантуры і маладых даследчыкаў, якія маюць менш за 10 гадоў вопыту даследаванняў. Дакументы: CV, кароткае апісанне даследчага праекта, які збіраюцца прадставіць на зімовай школе (1 старонка).
Крыніца: ersa.eventsair.com