Зімовая школа ў Грузіі (кошт удзелу 120€)

З 15 па 17 снежня моладзевая асацыяцыя развіцця дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці (DDA) правядзе 3-ю зімовую школу. Тэма школы гэтага года: «Перамовы, пасярэдніцтва і рашэнне канфліктаў». Кошт удзелу ў школе - 120 €, дэдлайн 6 снежня.

У ходзе чатырохдзённай праграмы міратворчасці і прэвентыўнай дыпламатыі ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць прааналізаваць гвалтоўныя канфлікты і іх вырашэнне; вывучаць і прыменяць на практыцы тэорыі і метады перамоваў і пасярэдніцтва; і зоймуцца практычным аналізам канфліктаў, перамовамі і медытацыяй. Арганізатары распрацавалі мадэляванне, заснаванае на сучасных канфліктах, каб даць удзельнікам і ўдзельніцам магчымасць практыкаваць медытацыю і перамовы паміж бакамі, выкарыстоўваючы канфліктную сітуацыю рэальнага свету. Гэта інтэрактыўнае навучанне дазволіць распрацаваць свой стыль і тактыку вядзення перамоваў і дамагчыся лепшых вынікаў.

У кошт удзелу ўваходзіць:

  • пражыванне (3 ночы і 4 дні);
  • харчаванне;
  • сацыяльныя мерапрыемствы і экскурсія па гістарычных мясцінах Тбілісі;
  • сертыфікат;
  • матэрыялы зімовай школы;
  • кава падчас перапынкаў.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўку могуць прадстаўнікі моладзі ўзростам 18 - 35 гадоў;
  • кандыдаты павінны цікавіцца ўплывам сілы, культуры, міжнародных нормаў, міжнародным правам і дыпламатыяй, перамовамі і пасрэдніцтвам у тэорыі і на практыцы;
  • павінны цікавіцца працэсамі навучання і мыслення;
  • павінны ўзяць на сябе адказнасць за ўласнае навучанне;
  • неабходна ведаць ангельскую мову;
  • заяўка падаецца анлайн.

 

Крыніца: dda.org.ge