Зімовая школа, прысвечаная няроўнасці і фармаванню сучаснага свету (Германія)
Школа адбудзецца ва ўніверсітэце University of Göttingen 8-14 студзеня 2018 года ў Германіі. Зімовая школа прысвечана вывучэнню працэсаў расізму не толькі ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, але і ва ўсім свеце. Удзельнікі школы змогуць прасачыць за апошнімі падзеямі ў гістарычным і сацыялагічным даследаванні расы. Дэдлайн: 1 верасня.
Удзельнікі і ўдзельніцы вывучаць як няроўнасці фармуюць сучасную палітычную, сацыяльную і эканамічную ўладу і з'яўляюцца ключавымі вузламі згуртаванасці ў сацыяльных і палітычных рухах за справядлівасць. Школа будзе складацца з семінараў, лекцый і практычных заняткаў, паездкі ў месца пражывання бежанцаў, прагляду дакументальных фільмаў і ўдзелу ў грамадскіх мерапрыемствах.
Удзел у зімовай школе бясплатны. Таксама арганізатары прадстаўляюць усім удзельнікам аплату транспартных выдаткаў, пражыванне, сняданкі, ланчы і 2 вячэры.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак: падаваць заяўкі могуць студэнты і студэнткі магістратуры і аспірантуры, якія вывучаюць гуманітарныя і сацыяльныя навукі.
Кандыдатам і кандыдаткам неабходна падаць:
- CV (аб'ёмам 1-2 старонкі)
- матывацыйны ліст (1-2 старонкі). У лісце неабходна ўказаць вопыт работы па тэме школы, зацікаўленасць тэмай і мэты ўдзелу ў школе.
Дакументы прымаюцца да 1 верасня, вынікі адбору будуць вядомыя ў сярэдзіне верасня. Усе пытанні адносна школы можна адпраўляць на [email protected]
Крыніца: uni-goettingen.de