Зімовая школа па паліталогіі (Турцыя)
Міжнародная асацыяцыя даследчыкаў-палітолагаў (IAPSS) запрашае ў зімовую школу "Турцыя, Еўразвяз і Сярэдні Усход: палітычная трансфармацыя і выклікі для будучай супрацы", якая пройдзе 1-7 лютага 2015 года ў горадзе Сакар’я (Турцыя).
Навучэнцы будуць даследаваць палітычную сітуацыю ў Турцыі, працэсы дэмакратызацыі, трансфармацыі грамадзянскай супольнасці, развіццё эканомікі і міжнародныя зносіны паміж Турцыяй і іншымі краінамі.
Кошт навучання складае 370 еўра і ўключае выдаткі на пражыванне, харчаванне, вучэбныя матэрыялы і г.д. Транспартныя выдаткі ўдзельнікі пакрываюць самастойна.
Для ўдзелу неабходна да 30 лістапада 2014 года падаць заяўку (CV і матывацыйны ліст павінны складаць не болей за 2 старонкі).
Спіс тэмаў даследванняў падчас навучання:
- Турэцкая палітыка ў трансфармацыі,
- Развіццё і праблемы турэцкай эканомікі,
- Турцыя і Еўразвяз,
- Грамадзянская супольнасць Турцыі,
- Замежная палітыка Турцыі,
- Арабская вясна і яе наступствы для рэгіёна.
Паводле Adukacyja.info.