Зімовая школа Infineon па сілавой электроніцы ў Аўстрыі

З 27 лютага па 3 сакавіка 2017 г. у горадзе Філлах (Аўстрыя) адбудзецца зімовая школа Infineon WinterSchool,  дзе студэнты, якія цікавяцца фізікай, інфарматыкай  ды інш., змогуць глыбей даведацца пра сілавую электроніку. У школе будуць браць удзел прафесары і выкладчыкі тэхналагічных універсітэтаў Еўропы.
Удзельнікі школы змогуць:

  • Даведацца пра працу адной з вядучых індустрыяльных кампаній Аўстрыі — Infineon Austria;
  • падзівіцца на прыгожыя горы і азёры горада Філлах;
  • пазнаёміцца з новымі людзьмі (студэнтамі. Выкладчыкамі і супрацоўнікамі);
  • атрымаць сертыфікат, які будзе карысны ў часе працаўладкавання.

Навучанне ў школе бясплатнае. Арганізатары таксама пакрываюць выдаткі на пражыванне ўдзельнікаў і ўдзельніц.

Патрабаванні да кандыдатаў:
•    Студэнты магістратуры і аспірантуры, якія вывучаюць фізіку, электрыку,  нфарматыку, мехатроніку;
•    Студэнты, якім цікавая тэма школы;
Для ўдзелу неабходна даслаць наступныя дакументы на электронны адрас школы: [email protected]:

  • Матывацыйны ліст (у памеры 300 слоў;
  • CV (аб’ёмам не больш за 2 старонкіА4);
  • пацвержанне залічэння ва ўніверсітэт;
  • сертыфікаты;
  • рэкамендацыі (не обавязкова).

Па дадаковых пытаннях звяртайцеся, калі ласка, да арганізатараў па-ангельску:  [email protected]

Крыніца: winterschool.rocks