Жывая бібліятэка ў кнігарні Галіяфы (Мінск)
пан, 2016-03-21 12:36
26 сакавіка 2016 года ў мінскай кнігарні "Галіяфы" пройдзе сустрэча ў фармаце "Жывой бібліятэкі". На мерапрыемстве можна будзе пазнаёміцца з прадстаўнікамі стыгматызаваных сацыяльных групаў, унікальных прафесій, спецыфічных субкультур альбо веравызнанняў.
Арганізатары сустрэчы - моладзевая прафсаюзная група "Студэнцкая рада" і грамадскае аб'яднанне "Маладыя сацыял-дэмакраты - Маладая Грамада".
Мерапрыемства пройдзе з 13:00 да 17:00 па адрасе: Мінск, вул. Старавіленская, 6.
Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: [email protected].