Жывая бібліятэка ў Беларусі - 2 гады існавання
22 кастрычніка 2016 года ў Мінску заснавальнікі беларускай філіі "Жывой бібліятэкі" ладзяць урачыстае святкаванне 2-годдзя яе існавання.
Святкаванне пройдзе ў бары "ДК" па адрасе: Мінск, вул. Фабрыцыюса, 4 (уваход праз блакітную браму). Пачатак - а 17-й.
Гасцей святочнай сустрэчы чакаюць: фуршэт, выступы музыкаў, інш.
Для ўдзелу ў вечарыне неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю.
Даведка: "Жывая бібліятэка" - фармат сустрэч, на якіх людзі са стыгматызаваных альбо вузкіх сацыяльных груп ці меншасцей (этнічных, рэлігійных, г.д.) распавядаюць пра сабе. Сустрэчы арганізуюцца ў форме "бібліятэкі" (ролевай гульні), дзе ёсць мадэратар ("бібліятэкар"), людзі-"кнігі" і людзі-"чытачы". Фармат "Жывой бібліятэкі" дазваляе камунікаваць "тэт-а-тэт" прадстаўнікам розных сацыяльных слаёў, класаў, прафесій, груп, інш.