Жывая бібліятэка: Сустрэчы з іншым на Тыдні студэнта (Мінск)
12 лістапада 2016 года ў Мінску ў межах Тыдня студэнта пройдзе сустрэча ў фармаце "Жывой бібліятэкі".
"Жывая бібліятэка" - фармат сустрэч, на якіх людзі са стыгматызаваных альбо вузкіх сацыяльных груп ці меншасцей (этнічных, рэлігійных, г.д.) распавядаюць пра сабе. Сустрэчы арганізуюцца ў форме "бібліятэкі" (ролевай гульні), дзе ёсць мадэратар ("бібліятэкар"), людзі-"кнігі" і людзі-"чытачы". Фармат "Жывой бібліятэкі" дазваляе камунікаваць "тэт-а-тэт" прадстаўнікам розных сацыяльных слаёў, класаў, прафесій, груп, інш.
"Сустрэча з Іншым - сустрэча з чалавекам з незвычайным лёсам, жыццёвай філасофіяй або рэдкай прафесіяй, гатовым распавесці пра сябе і разбурыць некаторыя стэрэатыпы ў Вашай галаве".
Сустрэча пройдзе з 13:00 па 17:00 па адрасе: Мінск, пр. Машэрава 9, Корпус 8.
Удзел бясплатны, па анлайн-рэгістрацыі. Сустрэчу ў фармаце "Жывой бібліятэкі" ладзіць Студэнцкая рада. Па пытаннях валанцёрства і супрацоўніцтва, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: [email protected].