Жывая Бібліятэка шукае новых людзей у каманду

Жывая Бібліятэка – гэта супольнасць людзей, якія не любяць стэрэатыпы і таму вядуць з імі барацьбу праз пашырэнне і ўзмацненне камунікацыі паміж людзьмі. У каманду прымаюць вельмі розных людзей ад якіх чакаюць: павагу да правоў чалавека і разнастайнасці грамадства, веданне фармату (альбо моцнае жаданне даведацца пра яго), здольнасць хутка вучыцца, адказнасць, павагу да дэдлайнаў і здольнасць іх прытрымлівацца, звышздольнасць "не знікаць". Апошні тэрмін падачы заяўкі - 25 верасня.

 

 

Што вы можаце і што патрэбна:

  • Камунікаваць са СМІ. Патрэбны чалавек, які зможа весці ўсю камунікацыю з імі (пошук герояў, перадача кантактаў, перачытванне тэкстаў, камунікацыя па выпраўленні заўваг/памылак), а таксама з асобнымі зваротамі журналістаў.
  • Весці ФБ-старонку. Патрэбна 1-5 пастоў на тыдзень пра нас і нашых сброў ды партнёраў. Вельмі пажадана рабіць гэта па-беларуску.
  • Каардынаваць каманды ў іншых гарадах: Гродна, Берасце, Гомель, Віцебск, Маладзечна, Бабруйск. Дзесьці ўжо спрацаваныя каманды, дзесьці не – трэба падтрымліваць іх кансультацыйна і інфармацыйна, дапамагаць шукаць новых людзей і пашыраць лакальныя сувязі. Трэба добра ведаць  фармат і спецыфіку гарадоў.
  • Шукаць і запрашаць новых "жывых кніг". Гэта ледзьве не галоўнае ва ўсім працэсе падрыхтоўкі Жывой Бібліятэкі. Трэба мець вельмі добрыя камунікатыўныя здольнасці, не баяцца размаўляць з незнаёмымі людзьмі, умець проста тлумачыць складаныя рэчы, не забываць неабходныя рэчы, сачыць за выкананнем просьбаў. Цярплівасць і спакой таксама будуць дарэчы.
  • Арганізоўваць мерапрыемствы. Трэба проста добра ведаць усе стадыі падрыхтоўкі, выконваць іх, нагадваць іншым пра дэдлайны і не забываць свае.
  • Дапамагаць з усім астатнім па меры магчымасці будуць валанцёры. Валанцёры могуць займацца разнастайнымі рэчамі ад піяру да дызайну, фатаграфаваць, пісаць, вычытваць тэксты, ствараць новае, руйнаваць старое (дакладныя прыклады знойдзеце ў анкеце).

 

Далучыцца да каманды зараз вельмі проста – трэба запоўніць анкету да 25 верасня. Там будуць 3 раздзелы: агульная інфармацыя, матывацыя, кантакты.

Крыніца: humanlibrary.by